wd wp Пошук:

Медэя

Э. дэ Морган. "Медэя"

Медэ́я (стар.-грэч.: Μήδεια — «адвага») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі чараўніца, дачка калхідскага цара Ээта, унучка бога Геліяса.

Пакахаўшы правадыра арганаўтаў Ясона, дапамагла яму здабыць залатое руно і разам з каханым уцякла ў Грэцыю, забіўшы пры гэтым свайго малога брата. Капі Ясон задумаў ажаніцца з дачкой карынфскага цара, Медэя з рэўнасці загубіла саперніцу, забіла двух сваіх малых сыноў ад Ясона і знікла на крылатай калясніцы, якую прыслаў Геліяс.

Вобраз Медэі знайшоў адлюстраванне ў літаратуры (Эўрыпід, Сенека, П. Карнель і інш.), жывапісе (пампеянскія размалёўкі, Э. Дэлакруа і інш.), музыцы (Л. Керубіні і інш.).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Міфы Карынфа
Катэгорыя·Скіфія і Каўказ у старажытнагрэчаскай міфалогіі
Катэгорыя·Традыцыйныя персанажы опер
Катэгорыя·Паход арганаўтаў
Катэгорыя·Міфы Атыкі
Катэгорыя·Гераіні старажытнагрэчаскіх міфаў
Катэгорыя·Выдуманыя жанчыны-забойцы
Катэгорыя·Братазабойцы
Катэгорыя·Міфы Фесаліі
Катэгорыя·Чараўніцы