wd wp Пошук:

Ясон

Пелій выпраўляе Ясона ў падарожжа за Руном

Ясон, Язон, Іасон (стар.-грэч.: Ἰάσων) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] герой, правадыр арганаўтаў.

Паводле міфаў, Ясон — сын цара вобласці Іолк (у Фесаліі) Эсона, скінутага з прастола яго братам Пеліем. Калі выхаваны кентаўрам Хіронам 20-гадовы Ясон вярнуўся ў Іолк, Пелій загадаў яму прывезці з Калхіды, дзе царом быў Ээт, залатое руно, за што абяцаў вярнуць прастол Іолка Эсону. Ясон і іншыя героі, што прыйшлі яму на дапамогу на судне «Арго» прыбылі ў Калхіду, дзе з дапамогай закаханай у яго дачкі Ээта Медэі Ясон выканаў небяспечныя і каварныя даручэнні цара: запрог у плуг вялізных агнядышных быкоў, узараў і засеяў зубамі дракона поле, перабіў воінаў, што выраслі з гэтага «насення». Калі Ээт усё ж адмовіўся аддаць руно, Медэя дапамагла Ясону выкрасці яго, і яны разам уцяклі на «Арго» ў Іолк. Да гэтага часу Пелій загубіў бацьку і іншых сваякоў Ясона. Медэя сваімі хітрыкамі і чараўніцтвам загубіла Пелія, але царом стаў яго сын Акаст. Выгнаныя з Іолка Ясон і Медэя дзесяць гадоў жылі ў Карынфе, дзе ў іх нарадзіліся двое сыноў. Калі Ясон вырашыў ажаніцца з дачкой карынфскага цара Крэонта, Медэя загубіла саперніцу і яе бацьку, забіла на вачах у Ясона сваіх (ад яго) дзяцей і панеслася на запрэжанай крылатымі коньмі калясніцы. Ясон скончыў самагубствам або, паводле іншай версіі міфа, загінуў, калі на яго абрынулася карма спарахнелага карабля «Арго».

Літаратура

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.687

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Міфы Фесаліі
Катэгорыя·Скіфія і Каўказ у старажытнагрэчаскай міфалогіі
Катэгорыя·Удзельнікі Калідонскага палявання
Катэгорыя·Персанажы «Боскай камедыі»
Катэгорыя·Міфы Карынфа
Катэгорыя·Арганаўты
Катэгорыя·Героі старажытнагрэчаскіх міфаў