wd wp Пошук:

Медны коннік

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Медны коннік (значэнні).

Медны коннік — помнік Пятру I на Сенацкай плошчы ў Санкт-Пецярбурзе. Помнік атрымаў сваю назву ад знакамітай аднайменнай паэмы паэме А.С.Пушкіна, аднак насамрэч выраблены з бронзы.

Гісторыя помніка

Конная статуя Пятра выканана скульптарам Эцьенам Фальканэ ў 1768—1770 гг. Галаву Пятра ляпіла вучаніца Фальканэ, Мары-Анна Кало. Змяю паводле задумы Фальканэ выляпіў Фёдар Гардзееў. Адліўка статуі пад кіраўніцтвам майстра Ямельяна Хайлова была скончана ў 1778 годзе.

Помнік

У 1778 г. з-за рэзкай змены адносін Кацярыны II да Фальканэ ён быў вымушаны пакінуць Расію. А працы па завяршэнні помніка былі даручаны Ю. М. Фельтэну. Помнік быў урачыста адкрыты 7 жніўня 1782 г.. На яго адкрыццё Фалькане так і не быў запрошаны.

Гэта быў першы конны помнік рускаму цару. Пры поўным парадзе, на ўздыбленным кані, Пятра I Фальканэ паказвае перш за ўсё як заканадаўца: у іерархіі класіцызму заканадаўцы знаходзяцца вышэй палкаводцаў. Пастамент у выглядзе велічэзнай скалы — сімвал пераадолення Пятром I цяжкасцей, а ўведзеная ў кампазіцыю змяя ўяўляе сабой дасціпную знаходку ў вырашэнні задачы па забеспячэнні ўстойлівасці манумента. Яе з’яўленне пад нагамі ўздыбленнага каня дастаткова пераканаўча тлумачыцца тым, што яна адлюстроўвае «варожыя сілы». І толькі вянок з лаўра, што вянчае галаву, і меч, што вісіць ля пояса, паказваюць ролю Пятра як палкаводца-пераможца.

У абмеркаванні канцэпцыі помніка прымалі ўдзел Кацярына II, Дзідро і Вальтэр. Помнік павінны быў адлюстроўваць перамогу цывілізацыі, розуму, чалавечай волі над дзікай прыродай. Пастамент помніка мусіў сімвалізаваць прыроду, варварства. Факт, што Фальканэ абцясаў грандыёзны Гром-камень, адпаліраваў яго, выклікаў абурэнне і крытыку сучаснікаў.

Надпіс на пастаменце

Надпіс на пастаменце: «ПЕТРУ перьвому ЕКАТЕРИНА вторая лѣта 1782» - з аднога боку, і «PETRO primo CATHARINA secunda MDCCLXXXII» — з другога, падкрэсліваючы тым самым задумку імператрыцы: усталяваць лінію спадкаемнасці паміж дзеяннямі Пятра і ўласнай дзейнасцю.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Скульптуры паводле алфавіта
Іншыя значэнні: старонка не існуе
Культурная спадчына Расіі
Помнікі Пятру I
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Помнікі Санкт-Пецярбурга
Конныя статуі
Кацярына II
XVIII стагоддзе ў Санкт-Пецярбургу
З’явіліся ў 1768 годзе
1782 год у Еўропе