wd wp Пошук:

Эцьен Марыс Фальканэ

Эцьен Марыс Фальканэ (фр. Étienne Maurice Falconet, 1 снежня 1716, Парыж — 24 студзеня 1791, там жа) — французскі скульптар, у сваіх творах ўвасобіў эмацыйна-лірычную лінію еўрапейскага класіцызму XVIII стагоддзя.

Вучыўся ў свайго дзядзькі, мармуршчыка па прафесіі, затым працаваў пад кіраўніцтвам прыдворнага скульптара-партрэтыста Жана-Батыста Лемуана, адначасова вывучаючы ў Версальскім парку працы вядомых французскіх майстроў. У 1744 годзе прыняты ў Парыжскую Акадэмію за пададзеную на конкурсе скульптурную групу «Мілон Кратонскі»; у 1754 годзе за выкананне гэтай групы ў мармуры атрымаў званне акадэміка. У гэтым раннім творы, як і ў шэрагу іншых работ, Фальканэ захаваў уласцівую пластыцы барока дынаміку і тэатральнасць, адначасова імкнучыся да класіцыстычная яснасці формы.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Étienne-Maurice Falconet
  3. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 11 кастрычніка 2018.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 20 студзеня 2020.
  5. RKDartists Праверана 20 студзеня 2020.
  6. Фальконет, Этиен-Морис // Русский биографический словарь / под ред. А. А. Половцов — СПб.: 1901. — Т. 21. — С. 13–18.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1716 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1791 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 снежня
Катэгорыя·Выкладчыкі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 24 студзеня