wd wp Пошук:

Матэвуш Маравецкі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Матэвуш Якуб Маравецкі (польск.: Mateusz Jakub Morawiecki; нар. 20 чэрвеня 1968, Уроцлаў) — польскі дзяржаўны дзеяч, віцэ-прэм’ер урада, міністр развіцця і фінансаў. Прэм’ер-міністр Польшчы з 8 снежня 2017 года.

Біяграфія

Сын лідара «Салідарнасці» Карнеля Маравецкага.

Скончыў гістарычны факультэт Уроцлаўскага ўніверсітэта (1992). Вывучаў бізнес-адміністраванне ва Уроцлаўскім політэхнічным інстытуце (1993) і адначасова ва Універсітэце Цэнтральнага Канектыкута. Атрымаў дыплом MBA ў Эканамічнай акадэміі ва Уроцлаве (1995). У 1995—1997 гадах вывучаў права і пытанні эканамічнай інтэграцыі ў Гамбургскім універсітэце. Прайшоў курс у школе менеджменту імя Келага ў Паўночна-заходнім універсітэце ў ЗША.

У 1996—2004 гадах выкладаў ва Уроцлаўскай эканамічнай акадэміі, у 1996—1998 гадах ва Уроцлаўскім політэхнічным інстытуце.

З 1998 года займаў пасады ў кіраўніцтве банка BZ WBK, у 2007—2015 гадах быў яго прэзідэнтам.

Палітычная дзейнасць

У 1998—2002 гадах — дэпутат рэгіянальнага савета Ніжнесілезскага ваяводства ад Выбарчай акцыі Салідарнасці.

У 2015 годзе прызначаны віцэ-прэм’ерам і міністрам развіцця ва ўрадзе Беаты Шыдла. У сакавіка 2016 года ўступіў у партыю «Права і справядлівасць», да гэтага быў беспартыйным членам урада. З верасня 2016 года — міністр развіцця і фінансаў.

Пасля адстаўкі Шыдла з пасады прэм’ер-міністра 7 снежня 2017 года, вылучаны партыяй «Права і справядлівасць» на пасаду кіраўніка ўрада Польшчы.

Зноскі

  1. 1 2 3 http://www.encysol.pl/wiki/Mateusz_Morawiecki
  2. Mateusz Morawiecki // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  4. (unspecified title) Праверана 9 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Выпускнікі Гамбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 9 склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі Базельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уроцлаве
Катэгорыя·Выпускнікі Уроцлаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Члены партыі «Права і справядлівасць»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных