wd wp Пошук:

Масіна

Масіна (польск.: Mosina) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Пазнаньскага павета Велікапольскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Масіна.

Займае плошчу 13,58 км². Насельніцтва 12 110 чалавек (на 2004 год).

Гісторыя

Масіна — адзін з найстарэйшых гарадоў у Польшчы. Першая згадка пра горад датуецца 1247 годам, калі ўпершыню была згадана назва «Масіна» ў дакуменце, пра падзел Вялікай Польшчы паміж Пшэмыслам I і яго братам Баляславам Набожным. Назва «Масіна» паходзіць ад старажытнага слова «moszyna», што азначае месца зарослае мохам, і першапачаткова ўжывалася да мясцовасці ля ракі.

Паваротным момантам для горада быў 1302 годам, калі ваявода калішскі даў Масіна магдэбургскае права.

Пасля падзелу Рэчы Паспалітай 1792 належыў Прусіі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Гарады Велікапольскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты Пазнаньскага павета
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Масіна (гміна)