wd wp Пошук:

Марын Чыліч

Марын Чыліч (харв.: Marin Čilić; 28 верасня 1988, Меджугор’е, СФР Югаславія) — харвацкі прафесійны тэнісіст. Пераможца чацвёртага турніру Вялікага шлема, адкрытага чэмпіянату ЗША, у адзіночным разрадзе. Чыліч выйграў 15 тытулаў ATP у адзіночным разрадзе, а яго вышэйшым месцам у рэйтынгу ATP было восьмае, на якое ён падняўся 13 кастрычніка 2014 года. Упершыню харват атрымаў вядомасць пасля перамогі над другім нумарам сусветнага рэйтынгу Эндзі Марэем у 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Злучаных Штатаў 2009 года. Пасля гэтага ён упершыню дайшоў да паўфінальнай стадыі на турніры Вялікага шлема — адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2010 года, а таксама дайшоў да чвэрцьфіналу на Уімблдане 2014.

У 2013 годзе адбываў 9-месяцавую дыскваліфікацыю за ўжыванне допінга[1].

Крыніцы

  1. Чыліч дыскваліфікаваны за допінг(руск.)
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэнісісты Харватыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Меджугор'і
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе