wd wp Пошук:

Маніла

Маніла (Manila) — горад у Філіпінах, сталіца краіны. 1,7 млн жыхароў (2007).

Маніла — адзін з 16 гарадоў, якія ўтвараюць агламерацыю Вялікая Маніла, адно з самых населеных месцаў на планеце з сукупным насельніцтвам 20 млн чалавек. Маніла — горад з найбольшай шчыльнасцю насельніцтва ў свеце (43 тыс./км²). Горад размешчаны на ўсходнім беразе Манільскага заліва пры ўпадзенні ракі Пасіг, у заходняй частцы вострава Лусон.

Першае пісьмовае ўпамінанне Манілы з’яўляецца ў часы іспанскага заваявання і апісвае пасяленне мясцовага насельніцтва ў месцы, куды ўпершыню прыбылі іспанцы. Маніла паступова становіцца цэнтрам іспанскай актыўнасці на Далёкім Усходзе і адным з канцоў галеоннага гандлёвага шляху Маніла—Акапулька. Пераход Манілы пад уладу амерыканцаў прывёў да яе перапланіроўкі і сучаснай забудовы, большая частка якой была страчана падчас Другой сусветнай вайны. У пасляваенны перыяд горад перабудаваны.

Сучасная Маніла — галоўны палітычны, эканамічны, гандлёвы, транспартны, культурны, адукацыйны і рэлігійны цэнтр Філіпін. Групай вывучэння глабалізацыі і глабальных гарадоў Маніла класіфікаваная як глабальны горад катэгорыі «Beta+».

Зноскі

  1. 2020 Census of Population and Housing (2020 CPH) Population Counts Declared Official by the PresidentPhilippine Statistics Authority, 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Маніла
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Гарады Філіпінаў
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Сталіцы Азіі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара