wd wp Пошук:

Акапулька

Акапу́лька, поўная назва Акапулька-дэ-Хуарэс (ісп.: Acapulco de Juarez) — партовы горад і турыстычны цэнтр на ціхаакіянскім узбярэжжы Мексікі, штат Герэра. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта. Размешчаны за 300 км на паўднёвы захад ад Мехіка. Колькасць насельніцтва, паводле перапісу 2010 года, склала 673 479 чалавек.

З ацтэкскай назву горада можна перакласці як ácatl — чарот ці трыснёг, poloa — знішчыць і co — месца, што азначае месца знішчанага чароту ці трыснёгу[1].

Разам з Канкунам, які знаходзіцца на Карыбскім узбярэжжы, з’яўляецца адным з найдаўнейшых і найбольш вядомых марскіх курортаў краіны. У 1950-я гады праславіўся як улюбёны курорт галівудскіх кіназорак і міліянераў. Цяпер — папулярны сярод мексіканцаў курорт, вядомы сваім насычаным начным жыццём.

З-за формы сваёй бухты, надзвыйчай зручнай для стаянкі суднаў, Акапулька з’яўляецца важным портам з самага пачатку каланіяльнай гісторыі Мексікі.

Зноскі

  1. INEGI. Историческая справка на сайте Национального Института статистики и географии Архівавана 6 снежня 2008. (ісп.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Мексікі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)