wd wp Пошук:

Манастыр Святой Кацярыны

Манастыр Святой Кацярыны (Сінайскі манастыр, грэч.: Μονὴ τῆς Ἁγίας Αἰκατερίνης, араб. دير سانت كاترين‎‎) — адзін з самых старажытных бесперапынна дзеючых хрысціянскіх манастыроў у свеце. Заснаваны ў IV стагоддзі ў цэнтры Сінайскага паўвострава ля падножжа гары Сінай (біблейская Харыў). Умацаваны будынак манастыра пабудаваны па загадзе імператара Юстыніяна ў VI стагоддзі. Насельнікамі манастыра ў асноўным з’яўляюцца грэкі праваслаўнага веравызнання.

Першапачаткова называўся манастыром Праабражэння або манастыром Неапалімай купіны. З XI стагоддзя, у сувязі з распаўсюджваннем шанавання святой Кацярыны, мошчы якой былі здабыты Сінайскім манахамі ў сярэдзіне VI стагоддзя, манастыр атрымаў новую назву — манастыр Святой Кацярыны.

У 2002 годзе манастырскі комплекс быў уключаны ЮНЕСКА ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сінайская праваслаўная царква
Катэгорыя·Праваслаўныя манастыры
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Егіпце
Катэгорыя·Сінайскі паўвостраў
Катэгорыя·Архітэктура Візантыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Манастыры Егіпта
Катэгорыя·Пабудовы Юстыніяна I
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта