wd wp Пошук:

Малуша

Малу́ша (да 9441000) — ключніца кіеўскай княгіні Вольгі і канкубіна яе сына, кіеўскага князя Святаслава Ігаравіча.

Біяграфія

Паводле летапісаў, дачка Малка Любячаніна і сястра Дабрыні. Ключніца кіеўскай княгіні Вольгі. У 960 годзе, з прычыны сувязі Малушы са Святаславам, княгіня Вольга саслала яе ў Будуціна (месца пэўна не лакалізавана), дзе нарадзіўся Уладзімір Святаславіч. Скандынаўскія сагі апісваюць маці Уладзіміра як прарочыцу, якая жыла 100 гадоў і яе перыядычна прывозілі да двара, каб прадказваць будучыню.

Летапісы не кажуць пра паходжанне Малка, таму ёсць розныя гіпотэзы пра гэта. Археолаг Дзмітрый Празароўскі думаў, што Малк тоесны драўлянскаму князю Малу, які атрымаў мянушку Любячанін ад горада Любеча, куды, напэўна, быў сасланы пасля разгрому драўлян княгіняй Вольгай. Аляксей Шахматаў лічыў яе дачкой Мсцішы Свенельдавіча, сына ваяводы Свенельда, яе скандынаўскім імем Мальфрыда, а імя бацькі змененым на Малка Любячаніна праз палітычныя прычыны. Іншы расійскі гісторык Дзмітрый Ілавайскі думаў, што імя Мальфрыда было анямечаным варыянтам Малушы. Украінскі гісторык Міхаіл Грушэўскі крытыкаваў абедзве версіі.

Цяпер лічыцца, што Малуша была дачкой драўлянскага князя Мала.

Памерлую ў 1000 годзе Мальфрыду адны даследчыкі лічаць маці Уладзіміра, т.б. Малушай, другія — адной з жонак, трэція — простай сваячкай, бо памерла яна ў адзін год з Рагнедай і гэта згадана летапісам, т.б. статус абедзвюх прыкладна роўны.

Зноскі

  1. А. Э. Владимир Святославич // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIа. — С. 653–655.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Наложніцы і канкубіны
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Любячаніны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1000 годзе
Катэгорыя·Рурыкавічы
Катэгорыя·Жанчыны Старажытнай Русі