wd wp Пошук:

Маланг

Маланг (індан.: Malang; яв.: ꦏꦸꦛꦩꦭꦁ Kutha Malang) — горад у інданезійскай правінцыі Усходняя Ява. Другі па насельніцтве горад правінцыі пасля Сурабаі. На ўсход ад горада размешчаны нацыянальны парк Брома-Тэнгер-Семеру, у якім знаходзяцца дзеючыя вулканы Брома і Семеру. Ускраіна нацыянальнага парка знаходзіцца прыкладна за 20 км ад Маланга (па прамой), а вулканы прыкладна за 30 км ад горада.

Гісторыя

Горад узнік у Сярэднявеччы. Ён быў сталіцай дзяржавы Сінгасары, затым уваходзіў у склад дзяржавы Матарам. Маланг згадваецца ў так званым Надпісе Дыноё, створаным у 760 годзе. Падчас галандскай каланізацыі Інданезіі Маланг служыў папулярным месцам адпачынку еўрапейцаў, якія знаходзіліся ў Інданезіі. Назва горада паходзіць ад індуісцкага храма Маланг Кучэшвара, які калісьці існаваў тут, што літаральна азначае «Бог знішчыў хлусню і зацвердзіў ісціну». Храм не захаваўся, яго дакладнае размяшчэнне невядома.

Зноскі

  1. https://jatim.bps.go.id/dynamictable/2018/02/05/314/proyeksi-penduduk-menurut-kabupaten-kota-dan-jenis-kelamin-di-jawa-timur-2018.html
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Усходняя Ява
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Інданезіі
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных