wd wp Пошук:

Максім Леанідавіч Ермаловіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ермаловіч.

Максі́м Леані́давіч Ермало́віч (26 чэрвеня 1977, Лепель, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з 2022 года).

Біяграфія

Нарадзіўся 26 чэрвеня 1977 года ў Лепелі. Скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. У 2000 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне». У 2005 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі Упраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны»[1].

У 1999 годзе працаваў дзяржаўным падатковым інспектарам інспекцыі № 2 Дзяржаўнага падатковага камiтэта па Фрунзенскім раёне Мінска. З ліпеня 1999 года па 2002 год займаў розныя пасады ў Дзяржаўным падатковым камітэце Беларусі (пазней Міністэрства па падатках і зборах). У 2002 годзе перайшоў працаваць у Міністэрства фінансаў Беларусі. Займаў пасады кансультанта ўпраўлення аналізу і планавання даходаў бюджэту, намесніка начальніка ўпраўлення — начальніка аддзела планавання і ўліку даходаў бюджэту галоўнага ўпраўлення падатковай палітыкі і даходаў бюджэту Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. У 2007—2011 гадах — начальнік галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь[1]. У 2011—2014 гадах — намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь. З 2014 года працаваў першым намеснікам Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь.

31 снежня 2018 года быў прызначаны Міністрам фінансаў Рэспублікі Беларусь[2].

20 ліпеня 2020 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ірландыі па сумяшчальніцтве[3]. У ліпені 2022 года адкліканы з Лондана[4].

1 жніўня 2022 года прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[5].

Зноскі

  1. 1 2 Пасол Рэспублікі Беларусь Архівавана 29 чэрвеня 2022.
  2. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні (нявызн.). БЕЛТА (14 жніўня 2008). Праверана 31 жніўня 2018.
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 281 «О М. Л. Ермоловиче»(руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 ліпеня 2020).
  4. Беларусь отозвала своего посла из Великобритании. МИД объяснил это решение
  5. Максім Ермаловіч зменіць Дзмітрыя Крутога на пасадзе намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лепелі
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Міністры фінансаў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Намеснікі міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта