wd wp Пошук:

Майк Пенс

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Майкл Рычард «Майк» Пенс (англ.: Michael Richard «Mike» Pence; нар. 7 чэрвеня 1959, Калумбус, Індыяна) — амерыканскі палітык, губернатар Індыяны (2013—2017), віцэ-прэзідэнт ЗША (2017—2021). Член Рэспубліканскай партыі.

У 1981 годзе скончыў Каледж Гановер, атрымаў дыплом юрыста ва Універсітэце Індыяны ў 1986 годзе. Пазней працаваў тэлевядучым. Член Палаты прадстаўнікоў ЗША з 2001 па 2013 гады.

Пенс нарадзіўся ў каталіцкай ірландскай сям’і, але цяпер евангельскі хрысціянін. Прытрымліваецца кансерватыўных поглядаў, падтрымлівае кансерватыўны Рух чаявання. Ён і яго жонка Карэн маюць траіх дзяцей.

14 ліпеня 2016 года кандыдат у Прэзідэнты ЗША Дональд Трамп абвясціў аб выбары Майка Пенса кандыдатам у віцэ-прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі. Пасля гэтага Пенс скончыў сваю кампанію па перавыбранню на пасаду губернатара Індыяны і балатаваўся толькі на пасаду віцэ-прэзідэнта.

З’езд Рэспубліканскай партыі, які прайшоў 18-21 ліпеня 2016 года, зацвердзіў Дональда Трампа афіцыйным кандыдатам у прэзідэнты ЗША, а Майкл Пенс быў зацверджаны з’ездам афіцыйным кандыдатам ад рэспубліканцаў у віцэ-прэзідэнты ЗША.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Vice President Mike Pence — 2017. Праверана 20 студзеня 2017.
  2. 1 2 Library of Congress Pence, Mike, 1959- // Library of Congress Name Authority File Праверана 12 мая 2020.
  3. 1 2 3 4 (not translated to en-gb) Tim Kaine v Mike Pence: what to know about the vice-presidential candidatesThe Guardian, 2016. — ISSN 1756-3224; 0261-3077; 1354-4322 Праверана 7 студзеня 2017.
  4. 1 2 http://bioguide.congress.gov/scripts/biodisplay.pl?index=p000587 Праверана 16 ліпеня 2016.
  5. Mrs. Karen Pence — 2017. Праверана 20 студзеня 2017.
  6. GovTrack — 2004. Праверана 12 мая 2020.
  7. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  8. PENCE, Mike - Biographical Information Праверана 16 ліпеня 2016.
  9. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Члены Палаты прадстаўнікоў ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Індыяне
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Губернатары Індыяны