wd wp Пошук:

Магістраль М14

Другая Мінская кальцавая аўтамабільная дарога
МКАД-2
Краіна Беларусь
Даўжыня 160 км
Дарожнае пакрыццё цэментабетон
Дата адкрыцця 22 снежня 2016

Друга́я Мі́нская кальцава́я аўтамабі́льная даро́га (МКАД-2, магістраль М14)[1] — кальцавая аўтамабільная дарога вакол Мінска[2].

Агульная працягласць МКАД-2 складае каля 160 км. Дарога была пабудавана часткова па новым напрамку, а таксама з выкарыстаннем дзеючых участкаў аўтадарог.

Гісторыя

3 верасня 2014 года падчас наведвання будаўнічай пляцоўкі на адным з участкаў ў Мінскім раёне, дзе пройдзе другая кальцавая аўтадарога, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў увесці ў строй МКАД-2 да 1 студзеня 2017 года[3].

Будаўніцтва другой кальцавой аўтадарогі вакол Мінску планавалася ажыццявіць у два этапы. На першым этапе было запланаванае будаўніцтва ўчастку ад аўтадарогі М3 Мінск — Віцебск (раён Астрашыцкага Гарадка) да аўтадарогі М6 Мінск — Гродна (раён Аксакаўшчыны) працягласцю каля 46,1 км. На другім этапе запланаванае будаўніцтва ўчастку ад аўтадарогі М6 Мінск — Гродна — мяжа Польшчы да аўтадарогі М1/E30 Брэст — Мінск — мяжа Расіі працягласцю 42 км[4].

У складзе МКАД-2 меркавалася выкарыстаць участкі аўтадарог:

6 кастрычніка 2015 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адкрыў участак у 23,7 км Другой Мінскай кальцавой аўтадарогі[5]. 16 снежня 2015 года адкрыты рух на ўчастку ад дарогі Р28 Мінск — Маладзечна — Нарач да аўтатрасы М6 Мінск — Гродна[6]. Такім чынам стаў даступным участак каля 47 км, які злучыў віцебскую і гродзенскую шашу.

22 снежня 2016 года адкрыўся рух па завершанай Другой Мінскай кальцавой аўтадарозе[7].

Параметры аўтадарогі

Зноскі

  1. Дорога будущего с полувековым покрытием. Репортаж с МКАД-2(руск.)
  2. Калінін станоўча ацаніў цяперашнія вынікі будаўніцтва другой МКАД(недаступная спасылка)
  3. Рабочая паездка ў Мінскую вобласць
  4. МКАД-2. Інфаграфіка
  5. Адкрыўся ўчастак другой кальцавой аўтадарогі вакол Мінска Архівавана 11 кастрычніка 2015.
  6. Адкрыты рух па першым участку МКАД-2
  7. Адкрыўся рух па завершанай другой Мінскай кальцавой аўтадарозе

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Аўтамагістралі
Катэгорыя·Кальцавыя аўтамабільныя дарогі
Катэгорыя·Дарогі Беларусі