wd wp Пошук:

Лібій Север

Лібій Север[1] (лац.: Libius Severus; забіты ў 465) — рымскі імператар, які кіраваў ў 461465 гадах.

Лібій Север быў абвешчаны імператарам у лістападзе 461 года па волі ўсёмагутнага вайскавода Рыцымера, некаранаванага кіраўніка Італіі. Ніякай рэальнай улады ён не меў і нічым не праявіў сябе падчас кіравання. Лібію Северу, аднак, не ўдалося атрымаць прызнанне імператара Візантыі Льва I Макелы. У канцы лета 465 года (як відаць, 14 жніўня) ён сканаў (магчыма, атручаны па загадзе Рыцымера).

Зноскі

  1. PLRE. Libius Severus 18.

Крыніцы і літаратура

Крыніцы

  1. Іаан Антыяхійскі. Хроніка.
  2. Іардан. Гетыка.

Літаратура

  1. Martindale, J. R. Libius Severus 18 // Prosopography of the Later Roman Empire. — Cambridge University Press, 1980. — Vol. II : A.D. 395—527. — P. 1004—1005. — ISBN 0-521-20159-4 [2001 reprint].
  2. Scharf, Ralf. Zu einigen Daten der Kaiser Libius Severus und Maiorian. — 1996. — В. Rheinisches Museum für Philologie. — № 139. — С. 180—188.
  3. Ralph W. Mathisen. Libius Severus (461—465 A.D.)(англ.) . An Online Encyclopedia of Roman Emperors. 1997. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2013.
  4. Грант, М. Римские императоры. Либий Север. — М.: ТЕРРА — Книжный клуб, 1998.
  5. Гиббон, Э. История упадка и разрушения Римской империи. — М.: ТЕРРА — Книжный клуб, 2008.
  6. Циркин Ю. Б. «Генеральские государства» на территории Западной Римской империи. — 2013. — В. Мнемон. Исследования и публикации по истории античного мира. — № 12. — С. 462—472.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 14 жніўня
Катэгорыя·Імператары рымскія
Катэгорыя·Рымскія консулы V стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 465 годзе
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы V стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 420 годзе
Катэгорыя·Асобы