Лібій Север[1] (лац.: Libius Severus; забіты ў 465) — рымскі імператар, які кіраваў ў 461—465 гадах.
Лібій Север быў абвешчаны імператарам у лістападзе 461 года па волі ўсёмагутнага вайскавода Рыцымера, некаранаванага кіраўніка Італіі. Ніякай рэальнай улады ён не меў і нічым не праявіў сябе падчас кіравання. Лібію Северу, аднак, не ўдалося атрымаць прызнанне імператара Візантыі Льва I Макелы. У канцы лета 465 года (як відаць, 14 жніўня) ён сканаў (магчыма, атручаны па загадзе Рыцымера).