wd wp Пошук:

Лявон Карась

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карась (значэнні). Лявон (Леанід) Карась (20 лістапада 1923, в. Дзямідзенкі, Дзісенскі павет, Віленскае ваяводства, цяпер Докшыцкі раён  — 7 верасня 1954, Мюнхен, Германія) — беларускі журналіст, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Працаваў настаўнікам. У гады 2-й сусветнай вайны быў адным з кіраўнікоў СБМ. У 1944 годзе выехаў з Беларусі, жыў у Германіі. У беларускім лагеры ў Міхельсдорфе працаваў у лагернай ахове і вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. З 1948 года сябра маладзёжнай арганізацыі «Дванаццатка», разам з іншымі сябрамі ў тым жа годзе як перамешчаная асоба прыбыў у Вялікабрытанію. Працаваў у вугальных капальнях. Сябра ЗБВБ, Згуртавання беларускіх камбатантаў і БХАА «Жыццё».

У 1950 г. выехаў у Бельгію, атрымаўшы стыпендыю для навучання ў Лювенскім універсітэце. Вучыўся на агранамічным факультэце.

У пачатку 1954 г. пераехаў у Мюнхен, дзе працаваў перакладчыкам на радыё «Вызваленне» («Свабода»).

Забіты пры нявысветленых абставінах, паводле адной з версій, савецкімі агентамі. Цела са слядамі катаванняў знайшлі ў рацэ Ізар.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Саюза беларускай моладзі
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Памерлі 7 верасня
Катэгорыя·Члены Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мюнхене
Катэгорыя·Журналісты Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Члены Згуртавання беларускіх камбатантаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Выпускнікі Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэта (да падзелу)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне