wd wp Пошук:

Ленск

Ленск (руск.: Ленск) — горад (з 1963) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ленскага ўлуса Якуціі. Насельніцтва 24,6 тыс. чал. (2005). Заснаваны да 1663 года.

Горад размешчаны на левым беразе ракі Лены, на Прыленскім плато, за 840 км ад Якуцка. Аўтамабільнай дарогай звязаны з горадам Мірны. Аэрапорт (рэйсы ў Мірны, Якуцк, Іркуцк). Буйны порт на Лене (дастаўка грузаў для алмазаосных раёнаў Якуціі).

Алмазная прамысловасць, прамысловасць будматэрыялаў, харчовая прамысловасць, лесная і дрэваапрацоўчая прамысловасць.

Населены пункт заснаваны не пазней 1663 як паселішча «прамысловых» людзей на месцы эвенкійскага стойбішча Мухтуй (вёска Мухтукуеўская) — эвенк. «вялікая вада».

У XVIII стагоддзі для абслугоўвання 2-й Камчацкай экспедыцыі Вітуса Берынга была адчынена ямская паштовая станцыя Мухтуя. У XIX — пачатку XX стагоддзяў з’яўляўся месцам палітычнай ссылкі. Імклівы рост горада ў XX стагоддзі звязаны з адкрыццём і распрацоўкай алмазных радовішчаў у басейне Вілюя. Пасёлак быў найбольш блізкім (280 км) ленскім паселішчам да кімберлітавай трубкі «Мір» і стаў базай для будаўніцтва горада Мірны. У 1956 ад Мухтуі да будучага Мірнага пачалася пракладка аўтадарогі, пачаў будавацца порт.

Пасля паводкі ў 2000 годзе горад амаль цалкам адбудаваны зноў. Статус горада і новае імя «Ленск» (па рацэ Лена) былі прысвоеныя ў 1963.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гарады Якуціі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96