wd wp Пошук:

Ле Дык Тхо

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Тхо. Ле Дык Тхо (в’етн.: Lê Ðức Thọ, сапраўднае імя – Фан Дзінь Кхай, в’етн.: Phan Đình Khải; 191113 кастрычніка 1990) — в’етнамскі палітык, дыпламат, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1973).

Біяграфія

З маладосці ўдзельнічаў у дзейнасці в’етнамскага камуністычнага руху. Правёў некалькі гадоў у французскай турме. Быў адным з заснавальнікаў Камуністычнай партыі Індакітая (1930). У перыяд Індакітайскага вайны працаваў у цэнтральным камітэце партыі на поўдні В’етнама. У 1955-1986 гадах быў членам Палітбюро Партыі працоўных В’етнама (з 1976 - Камуністычнай партыі В’етнама).

Падчас В’етнамскай вайны Ле Дык Тхо ўзначальваў паўночнав’етнамскую дэлегацыю на мірных перамовах у Парыжы; на гэтай пасадзе ён вёў і таемныя перамовы з Генры Кісінджэрам. Пасля некалькіх гадоў цяжкіх перамоў 27 студзеня 1973 быў падпісаны Парыжскі дагавор аб спыненні агню і аднаўленні міру ў В’етнаме. За свае намаганні ў дасягненні пагаднення Ле Дык Тхо сумесна з Кісінджэрам атрымаў Нобелеўскую прэмію міру за 1973, але адмовіўся ад яе, заявіўшы, што пагадненне не паклала канец вайне. Сапраўды, грамадзянская вайна ў В’етнаме працягвалася і скончылася перамогай паўночнав’етнамскіх войскаў у 1975.

Паведамлялася, што Ле Дык Тхо кіраваў (не зусім зразумела, на якой пасадзе) в’етнамскім уварваннем у Камбоджу ў 1978–1979 гадах.

Зноскі

  1. 1 2 Le Duc Tho // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Le Duc Tho // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #127005390 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэльце Чырвонай ракі
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры в’етнамскага ордэна Залатой Зоркі
Катэгорыя·Постаці В’етнама
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 13 кастрычніка