wd wp Пошук:

Ларыса Геніюш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Геніюш.

Лары́са Анто́наўна Ге́ніюш, у дзявоцтве Міклашэ́віч (27 ліпеня (9 жніўня) 1910, маёнтак Жлобаўцы паблізу Воўпы Гродзенскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобл. — 7 красавіка 1983, г.п. Зэльва) — беларуская паэтэса, празаік, грамадскі дзеяч.

Біяграфічныя звесткі

У 1928 г. скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію. У 1935 г. выйшла замуж за Янку Геніюша, У той самы год у іх нарадзіўся сын Юрка Геніюш. У 1937 г. пераехала ў Прагу, дзе вучыўся, а потым працаваў урачом муж.

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР (1939), быў арыштаваны бацька Ларысы Геніюш. Неўзабаве, па кароткім зняволенні ў гродзенскай турме, яго расстралялі. Маці Ларысы Геніюш і двух яе сясцёр выслалі ў Казахстан.

У 19371947 гг. жыла ў Празе. Наладзіла сувязі з беларускай эміграцыяй, удзельнічала ў рабоце ўраду БНР на эміграцыі. У сакавіку 1943 г. стала Генеральным сакратаром ураду і займалася захаваннем і ўпарадкаваннем архіва БНР. Апекавала беларускіх эмігрантаў, палітычных уцекачоў, беларускіх работнікаў і ваеннапалонных у Германіі. Прымала ўдзел у Другім Усебеларускім кангрэсе.

З 1945 г. савецкія ўлады дамагаліся экстрадыцыі Геніюшаў, ставячы ім у віну «антысавецкую нацыяналістычную дзейнасць» падчас вайны. Пад канец 1947 г. Ларыса Геніюш перабралася з мужам з Прагі ў Вімперк.

5 сакавіка 1948 г. арыштавана, а 12 жніўня разам з мужам перададзеная савецкім уладам. Утрымліваліся ў савецкіх турмах Вены і Львова, з канца 1948 г. ў турме ў Мінску, дзе Ларысу Геніюш дапытваў міністр Дзяржбяспекі БССР Лаўрэнцій Цанава, які беспаспяхова патрабаваў ад яе перадаць архівы БНР.

У лютым 1949 г. Вярхоўны Суд БССР прыгаварыў Ларысу Геніюш да 25 гадоў зняволення ў лагерах. Да такога ж тэрміну быў прыгавораны Янка Геніюш. Пакаранне адбывала ў лагерах Інты і Абезі (Комі АССР) і ў Мардоўскай АССР.

У 1956 г. разам з мужам часткова рэабілітавана, тэрмін пакарання зменшаны да 8 гадоў, якія ўжо прайшлі з моманту прысуду. Пасля вызвалення пасяліліся на радзіме мужа ў Зэльве.

Прынцыпова адмаўлялася прымаць савецкае грамадзянства, засталася грамадзянкай Чэхаславакіі. Дом Геніюшаў у Зэльве стаў прыцягальным асяродкам для творчай моладзі Беларусі. Нягледзячы на нагляд КДБ, частымі гасцямі ў Зэльве бывалі паэты і пісьменнікі, мастакі, навукоўцы.

Пахавана ў Зэльве.

Творчасць

Вершы Ларыса Геніюш пісала яшчэ ў гімназіі, друкавацца пачала ў 1939 годзе ў беларускіх эмігранцкіх перыядычных выданнях. У час вайны друкавалася ў газетах «Раніца», «Беларускі работнік», «Новы шлях» і інш. У 1942 годзе ў Празе выйшаў першы зборнік яе паэзіі «Ад родных ніў», у якім пераважаюць нацыянальна-вызваленчыя матывы. Пісала вершы і ў зняволенні. Пасля вызвалення яе творчасць на працягу 10 гадоў была забаронена. У 1967 годзе пры садзейнічанні Максіма Танка надрукаваны яе першы ў савецкай Беларусі зборнік «Невадам з Нёмана». Доўгі час Ларысе Геніюш дазвалялі выступаць толькі як дзіцячай пісьменніцы, апублікавала дзве кніжкі вершаў для дзяцей «Казкі для Міхаські» (1972), «Добрай раніцы, Алесь» (1976). Аўтар зборніка «На чабары настоена» (1982). Пасмяротна былі выдадзены найбольш поўныя і значныя зборнікі яе твораў.

У творчасці паэтэсы вобраз Беларусі скразны[1]. Вершы Ларысы Геніюш меладычныя, прасякнуты фальклорнымі ўплывамі (паэмы «Куфар», 1967; «Маёй бабусі», апубл. ў 1989; «Даўніна», апубл. ў 1990). Звярталася да гісторыі Беларусі. Нязломнасцю духу вызначаюцца лагерныя творы («Крывёй напоўніліся поймы рэк», «Мы — народ»), кніга ўспамінаў «Споведзь» (апубл. ў 1990). На яе вершы напісаны песні.

Выбраная бібліяграфія

Даніна памяці

Помнік Ларысе Геніюш на цвінтары Свята-Троіцкай царквы ў Зэльве

Пра жыццё і творчасць Ларысы Геніюш зняты дакументальны фільм «Вянок цярновы васількоў» (сцэнарый Р. Барадуліна), мастацкі фільм «Птушкі без гнёздаў» (сцэнарый Я. Грыгор’еў).

19 лютага 2021 года ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача (Мінск) адбылася прэм’ера спектакля «Калі прачнецца Бог…» паводле «Споведзі» Ларысы Геніюш. Рэжысёр-пастаноўшчык Ганна Казлова[2][3].

Зноскі

  1. М. Скобла, 1997
  2. «Калі прачнецца Бог…» //Анонс спектакля
  3. Спэктакль пра Геніюш, які дапаможа беларусам стаць свабоднымі (бел. (тар.))

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Беларусы ў Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Паэтэсы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі ў Зэльвенскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Зэльвенскім раёне
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучэнцы Ваўкавыскай гімназіі
Катэгорыя·Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Катэгорыя·Памерлі 7 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара