wd wp Пошук:

Лантан

Лантан (лац.: Lanthanum) Laхімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 57. Рэдказямельны метал. Адкрыты ў 1839 годзе К. Масандэрам у выглядзе лантанавай «зямлі» (La2O3).

Метал серабрыста-белага колеру. Пры пакаёвай тэмпературы ўступае ў рэакцыю з вадой, сернай, азотнай і салянай кіслотамі. Пры награванні рэагуе з галагенамі.

Прымяненне

Аптычнае шкло (аб’ектывы і г.д.). У металургіі — дабаўка да сталі, чыгуну, сплаваў каляровых металаў (павышае механічныя ўласцівасці, каразійную ўстойлівасць і гарачатрываласць сплаваў).

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Лантан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра хімічныя рэчывы без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Хімічныя элементы
Катэгорыя·Лантаноіды