wd wp Пошук:

Лаконія

Гістарычныя вобласці Пелапанеса

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лаконія. Лаконія (Лаконіка) — старажытнагрэчаская урадлівая вобласць у Лаконскага заліва, у паўднёваўсходняй часткі Пелапанеса, паміж горным хрыбтом Тайгетам і Парнонам; Яе гісторыя шмат у чым звязаная са Спартай, сталіцай сучаснай Лаконіі.

У старажытнасці была заселена лелегамі да сярэдзіны II тысячагоддзя да н.э.. Затым карэннае насельніцтва было выцеснена ахейцамі і пазней да I тысячагоддзя да н.э. — дарыйцамі, якія заснавалі ў Лаканіцы горад-дзяржаву Спарта. Жыхарам Лаконікі (спартанцам) прыпісваецца сцісласць выкладу і нешматслоўнасць — лаканічнасць.

Нараўне са Спартай у Лаконіі знаходзяцца паселішчы Аміклы і Селасія. Апошняе атрымала вядомасць дзякуючы адбыўшайся недалёка ад яго ў 221 годзе да н.э. бітве, калі Антыгон разграміў войска Клеамена III.

У I стагоддзі да н.э. тэрыторыя Лаконікі ўвайшла ў склад рымскай правінцыі Ахая. У сучаснай Грэцыі на тэрыторыі Лаконікі знаходзіцца ном Лаконія.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гістарычныя вобласці Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Лаконія