wd wp Пошук:

Крыштальны палац

Галоўны фасад, 1851
Каралева Вікторыя на адкрыцці выстаўкі, 1851

Крыштальны палац (англ.: Crystal Palace) у лонданскім Гайд-парку быў пабудаваны ў 1850—1851 з жалеза і шкла да Сусветнай выстаўкі 1851 года. Выставачная зала плошчай звыш 90 000 кв.м., працягласцю 564 м і вышынёй да 33 м[2], выбудаваны пад кіраўніцтвам Джозефа Пакстана, умяшчаў да 14 000 наведвальнікаў. Па завяршэнні выстаўкі Палац быў разабраны і перанесены на новае месца, у лонданскае прадмесце Сіднем-Хіл. 20 лістапада 1936 Крыштальны Палац быў знішчаны пажарам і не аднаўляўся.

Палац даў сваё імя прылегламу раёну Паўднёвага Лондана, чыгуначнай станцыі, комплексу тэлевізійных вышак і футбольнаму клубу «Крыстал Пэлас».

Зноскі

  1. 1 2 archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. The Great Exhibition of 1851. Duke Magazine Volume 92, No.6, November-December 2006 (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1851 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Палацы Лондана
Катэгорыя·Гісторыя Лондана