wd wp Пошук:

Крысціян V

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Крысціян.

Крысціян V (дацк.: Christian 5; 15 красавіка 1646, Фленсбург — 25 жніўня 1699, Капенгаген) — кароль Даніі і Нарвегіі з 9 лютага 1670 года. З дынастыі Ольдэнбургаў.

Сын Фрыдэрыка III і Сафіі Амаліі Браўншвайг-Люнебургскай. 14 мая 1667 у горадзе Нюкебінг ажаніўся з Шарлотай Амаліяй Гесэн-Касельскай. Каранаваны 9 лютага 1670 года.

Біяграфія

Гады юнацкасці

Атрымаў адносна мізэрную адукацыю. У 15-гадовым узросце быў адпраўлены за мяжу і падчас знаходжання пры двары Людовіка XIV меў магчымасць назіраць самадзяржаўе ва ўсім яго бляску. Пакуль ён быў спадчыннікам прастола, яго не дапушчалі да ўдзелу ў справах кіравання, і толькі незадоўга да смерці бацькі ён стаў прысутнічаць на паседжаннях дзяржаўнага савета.

Унутраная палітыка

Узыйшоўшы на прастол у 1670 годзе, ён быў «перакананым самадзержцам», але па слабасці характару лёгка паддаваўся розным уплывам і, не адрозніваючыся вялікім розумам, дапушчаў буйныя памылкі. Прастата і ветлівасць абыходжання, відавочная цяга да «простых людзей» зрабілі Крысціяна народным улюбёнцам. Спрыяла гэтаму і тое, што ён з дзяцінства прывучаны быў размаўляць па-дацку і пісаў большай часткай на той жа мове.

Крысціян умацаваў рэжым абсалютызму ў Даніі, у процівагу арыстакратыі шырэй выкарыстоўваючы практыку свайго бацькі па прыцягненні на дзяржаўную службу гольштэйнскай знаці і прадстаўнікоў дацкага народа. Для гэтага ён заснаваў новыя дваранскія тытулы — графа і барона. Адным з самых знакамітых людзей, якія ўзвысіліся дзякуючы такой сістэме, быў Педэр Шумахер[en], які атрымаў тытул графа Грыфенфельда ў 1670 годзе, у 1674 годзе стаў канцлерам[5].

У перыяд яго кіравання быў складзены дацкі законнік, у падрыхтоўцы гэтага дакумента браў удзел Эрык Крабэ.

Знешняя палітыка

Партрэт Крысціяна V у царскім тытулярніку

Грыфенфельд апынуўся ў апале ў караля падчас Сконскай вайны (16761679) супраць Швецыі, якую Крысціян пачаў з мэтай вярнуць паўвостраў Сконэ, страчаны Даніяй пасля дацка-шведскай вайны 1657—1658. У 1676 годзе ён зрынуў Грыфенфельда і асудзіў яго на пажыццёвае зняволенне ў крэпасці.

Грыфенфельд ясна разумеў ненадзейнае становішча Даніі для нападу на Швецыю ў той час, калі яе саюзнікам была Францыя. Як ён і прадказваў, мацнейшая дзяржава Францыя дыктавала ўмовы міру Даніі з яе саюзнікам Галандыяй. Нягледзячы на перамогі датчан у бітвах супраць шведскага флоту каля вострава Эланд (1676) і ў заліве Кёгэ-Бугт (1677) (дацк.: Koge Bugt), дацкія надзеі змяніць межы на скандынаўскім паўвостраве на сваю карысць не апраўдаліся. Шведы выгналі датчан са Скандынаўскага паўвострава, у 1679 годзе Людовік XIV пад пагрозай уварвання вымусіў Данію заключыць мір. Вынікі вайны апынуліся палітычна і эканамічна несуцяшальным. Галоўная мэта вайны не была дасягнута, шкода ж для эканомікі Даніі была вельмі значнай.

Гады пасля вайны

У 1683 годзе быў прыняты дацкі кодэкс (дацк.: Danske Lov), які быў першым агульнадацкім зборам законаў. Падобны кодэкс быў прыняты ў 1687 годзе ў Нарвегіі (дацк.: Norske Lov). У 1688 годзе была ўведзена пазямельная кніга для ацэнкі каштоўнасці земляў і стварэння больш справядлівай сістэмы падаткаабкладання. Падчас яго валадарання ў краіне развівалася навука дзякуючы працам астранома Оле Ромера, хоць сам кароль навукай не цікавіўся.

Сямейныя адносіны

Жонка нарадзіла Крысціяну 8 дзяцей. Яшчэ 6 дзяцей у яго было ад палюбоўніцы Амеліі Мот (дацк.: Amelia Moth, 1654—1719), якую ён у 16-гадовым узросце прадставіў каралеўскаму двару. Яна была дачкой яго настаўніка і атрымала тытул графіні Самсё ў 1677 годзе.

Крысціян памёр ад няшчаснага выпадку на паляванні, пахаваны ў саборы горада Роскіле.

Дзеці

Ад жонкі Шарлоты Амаліі Гесэн-Касельскай:

Ад палюбоўніцы Сафіі Амеліі Мот:

Зноскі

  1. 1 2 Christian V // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Christian V // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. 1 2 3 4 5 6 Lundy D. R. The Peerage
  5. Шумахер, Педер // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Літаратура

Папярэднік:
Фрэдэрык III
Кароль Даніі
16701699
Пераемнік:
Фрэдэрык IV
Папярэднік:
Фрэдэрык III
Кароль Нарвегіі
16701699
Пераемнік:
Фрэдэрык IV
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Дынастыя Ольдэнбургаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Даніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1699 годзе
Катэгорыя·Ольдэнбургская дынастыя
Катэгорыя·Памерлі 25 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Капенгагене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1646 годзе
Катэгорыя·Каралі нарвежскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Каралі дацкія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Падвязкі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Роскільскім саборы
Катэгорыя·Ахвяры няшчаснага выпадку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 4 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 красавіка