wd wp Пошук:

Крысцін Осцік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Осцік.

Крысцін Осцік з Кернава (1363? — 1442/1443) — літоўскі баярын, староста ўшпольскі і пянянскі (13981401), кашталян віленскі (не пазней 14181442). На Гарадзельскай уніі прыняў герб Трубы.

Біяграфічныя звесткі

Упершыню з’яўляецца ў 1398 годзе як сведка Салінскага дагавору[1]. З 1411 г. згадваецца з хрысціянскім імем Крысцін. Прымаў удзел у пасольствах да магістра Ордэна: 1426, 1431 і 1437 гг.

Дакладна вядома адно яго вотчыннае ўладанне — вёска Даўклібішкі (непадалёк ад Майшаголы)[2]. Яго бацька меў уладанні паміж Кернавам і Вількамірам.

Меў брата Доргія — магчыма (але не напэўна) таго самага Доргія, ад якога паходзіў пазнейшы род Судзімонтаў з Хожава. Быў жанаты з Ганнаю (паходжанне не высветлена). Саламон Рысінскі ў пачатку XVII ст. у генеалогіі Радзівілаў адзначыў, што Осцік ажаніўся двойчы і з кожнай жонкай меў па тры сыны. Невядома, якімі крыніцамі ён карыстаўся, але слушна называе імёны трох малавядомых сыноў Осціка[3]. Меў сыноў Радзівіла (заснавальніка pоду Радзівілаў), Станіслава альбо Станьку (заснавальніка pоду Осцікаў), Міцька і Бартка[4].

Бацькам Осціка і Доргія пазнейшыя крыніцы называюць Сірпуція, які па гіпотэзе У.Сэмковіча мог быць нашчадкам іншага Сірпуція, брата Трайдзеня.

Гіпатэтычны радавод

Гісторык Уладзіслаў Сямковіч, зыходзячы з генеалагічных легенд і дакументальных і тапанімічных звестак, выбудаваў гіпатэтычную генеалогію продкаў Осціка і Доргія, якая прыведзена ніжэй. Трэба заўважыць, што адна са значных для разважанняў Сямковіча крыніц — устава Альгерда аб крэвах — напэўна, фальсіфікат Т. Нарбута[5].

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Осцік
 
 
Сірпуцій
 
Ліздзейка
 
Віршул
 
Сірпуцій
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Доргій
 

Зноскі

  1. Liv-, Est- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Abteilung 1. Bd. 4. 1394—1413. — Reval, 1859. — S. 227—227.
  2. Jaworski R. Z najdawniejszych dokumentów do dziejów domeny Radziwiłłowskiej // Studia Źródłoznawcze. — 2001. — T. 39. — S. 111.
  3. Risinskis S. Trumpas pasakojimas apie garsiuosius šviesiausiojo didiko Biržų ir Dubingių kunigaikščio Kristupo Radvilos žygius. — Vilnius, 2000. — P. 135.
  4. Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle roku 1413 // Rocznik polskiego towarzystwa heraldycznego. — 1920. — T. 5. — S. 39—41.
  5. Гл. тэкст дакумента з каментарамі на сайце «Гісторыя Беларусі IX—XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы»: http://starbel.narod.ru/d004.htm Архівавана 10 мая 2013.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Осцікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1363 годзе
Катэгорыя·Старосты ўшпольскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тракаі
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Баяры літоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1443 годзе
Катэгорыя·Кашталяны віленскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Памерлі ў Віленскім ваяводстве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Осцікі