wd wp Пошук:

Крыпта

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Крыпта (значэнні).

Крыпта сабора Баё Францыя
Крыпта базілікі Св. Серніна ў Тулузе, Францыя

Кры́пта (ад стар.-грэч.: κρυπτή — крыты падземны ход, тайнік) — у сярэдневяковай заходнееўрапейскай архітэктуры адно ці некалькі падземных скляпеністых памяшканняў, якія размешчаны пад алтарнай і харальнай часткамі храма і служаць для пахавання і выстаўлення для шанавання мошчаў святых і мучанікаў. Іншая назва крыпты — «ніжняя» царква.

У Старажытным Рыме крыптай звалася любое скляпеністае падземнае ці паўпадземнае памяшканне.

У якасці сіноніма слова крыпта можа выкарыстоўвацца лацінскі тэрмін sepulcrum (магіла, грабніца), які ў дахрысціянскія часы азначаў месца рытуальных спаленняў памерлых, пазней — хрысціянскіх пахаванняў.

Першапачатковая форма крыпты была перанята ад грабніц апосталаў у рымскіх базіліках часоў кіравання Канстанціна. Пачынаючы з VII стагоддзя, у крыптах паўкруглай формы, якія паўтаралі форму апсіды, захоўваліся мошчы святых і мучанікаў, у гонар якіх быў асвячоны храм. У X—XI стст. форма крыпты зведала змены: яна стала падоўжанай і размяшчалася ўжо не толькі пад апсідай, але і пад нефамі і трансептамі храма, што прывяло да фактычнага ператварэння крыпты ў другую падземную царкву.

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Грабніцы
Катэгорыя·Пахавальныя традыцыі
Катэгорыя·Храмавая архітэктура
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе