wd wp Пошук:

Крывяносныя сасуды

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сасуд.

Крывяносныя сасуды цела чалавека (схема)

Крывяносныя сасуды — эластычныя трубчастыя ўтварэнні ў целе жывёл і чалавека, па якіх сілай рытмічнага скарачэння сэрца ці пульсуючага сасуда ажыццяўляецца перамяшчэнне крыві па арганізме: да органаў і тканак па артэрыях, артэрыёлах, артэрыяльных капілярах, і ад іх да сэрца — па вянозных капілярах, венулах і венах.

Класіфікацыя крывяносных сасудаў

Сярод сасудаў крывяноснай сістэмы адрозніваюць артэрыі, артэрыёлы, капіляры, венулы, вены і артэрыёла-вянозныя анастамозы; сасуды сістэмы мікрацыркулятарнага рэчышча ажыццяўляюць узаемасувязь паміж артэрыямі і венамі. Сасуды розных тыпаў адрозніваюцца не толькі па сваёй таўшчыні, але і па тканкавым складзе і функцыянальных асаблівасцях.

Будова крывяносных сасудаў (на прыкладзе аорты)

Будова аорты: 1. эластычная мембрана (вонкавая абалонка ці Tunica externa, 2. мышачная абалонка (Tunica media), 3. унутраная абалонка (Tunica intima)

Гэты прыклад апісвае будову артэрыяльнага сасуда. Будова іншых тыпаў сасудаў можа адрознівацца ад апісанага ніжэй. Падрабязней гл. адпаведныя артыкулы.

Асноўны артыкул: Аорта Аорта выслана знутры эндатэліем, які разам з ніжэйшым слоем рыхлай злучальнай тканкі (субэндатэліем) утварае ўнутраную абалонку (лац.: tunica intima). Сярэдняя (эластычная) абалонка (лац.: tunica media) аддзелена ад унутранай вельмі тонкай унутранай эластычнай мембранай. Сярэдняя абалонка складаецца з вялікай колькасці эластычных вакончатых мембран. Па-над сярэдняй абалонкай ляжыць вонкавая эластычная мембрана, якая складаецца з пучкоў эластычных валокнаў (лац.: tunica adventitia).

Захворванні сасудаў

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Сардэчна-сасудзістая сістэма
Катэгорыя·Сасуды