wd wp Пошук:

Кніга Тавіта

Кніга Тавіта (стар.-грэч.: Τωβίτ) — адна з найбольш павучальных біблейскіх кніг.

Час і месца ўзнікнення дакладна невядомыя. Першапачатковым тэкстам яе прызнаецца грэчаскі, напісаны кімсьці з 70 тлумачальнікаў Бібліі. Галоўным яе героем выступае Тавіт, які сваё дзяцінства правёў у строгім захаванні закона Майсея. У часы панавання асірыйскага цара Салманасара трапіў у палон, быў выведзены з роднага горада і паселены ў сталіцы Асірыйскага царства Ніневіі. Вылучаючыся сваёй рэлігійнай праведнасцю на радзіме, ён не адмовіўся ад засвоенага ім набожнага вобраза жыцця і ў палоне, дзе праяўляў свае дабрачыннасці да гаротных аднапляменнікаў, за што падвяргаўся праследаванням з боку асірыйскіх улад і перажыў рад цяжкіх выпрабаванняў (пазбавіўся зроку і інш.). Пададзеная ў гэтай кнізе гісторыя жыцця Тавіта вылучаецца сваёй выключнай павучальнасцю, узорам самаадданай грамадскай дзейнасці, падпарадкаванай неабмежаванай любові да гаротных і прыгнечаных сваіх суайчыннікаў, прыкладам захавання старых патрыярхальных сямейных узаемаадносін і нораваў, народных традыцый.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:… С. 160.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кнігі Старога Запавету
Катэгорыя·Кніга Тавіта
Катэгорыя·Другакананічныя кнігі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта