wd wp Пошук:

Кесан-Сіці

Ке́сан-Сі́ці[1] (тагальск.: Lungsod Quezon, англ.: Quezon City) — былая сталіца і самы густанаселены горад на Філіпінах. Размешчаны на востраве Лусон. Кесан-Сіці — адзін з гарадоў і муніцыпалітэтаў, якія ўтвараюць канурбацыю Вялікая Маніла — рэгіён нацыянальнай сталіцы. Горад названы ў гонар Мануэля Кесана, былога прэзідэнта Садружнасці Філіпін, які заснаваў горад. Кесан-Сіці не размешчаны ў правінцыі Кесан, якая таксама была названая ў гонар прэзідэнта. Уключае ў сябе 142 барангая.

Лёгкая, харчовая, хімічная, металаапрацоўчая прамысловасці. Дзяржаўны ўніверсітэт.

Сярэдняя гадавая тэмпература 27,8 ° C, сярэдняя тэмпература студзеня 27 ° C, ліпеня 28,3 ° C. За год выпадае 2167 мм ападкаў.

Будаўніцтва горада пачалося 12 кастрычніка 1939 г.. З 1948 па 1976 — сталіца Філіпін.

Зноскі

  1. БелЭн, 1999

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Філіпінаў
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара