wd wp Пошук:

Каспарс Дубра

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Каспарс Дубра (лат.: Kaspars Dubra; нар. 20 снежня 1990, Рыга) — латвійскі футбаліст, абаронца клуба «Рыжская футбольная школа» і нацыянальнай зборнай Латвіі.

Клубная кар’ера

«Сконта»

Пачаў гуляць у футбол ва ўзросце сямі гадоў, як ігрок моладзевай каманды гуляў за акадэмію рыжскага «Сконта». У 2007 годзе быў пераведзены ў першую каманду тагачасным галоўным трэнерам Полам Эшвартам, але так і не з’яўвіўся на полі ў тым сезоне.

Перад пачаткам сезона 2008 Дубра быў аддадзены ў арэнду ў іншы клуб латвійскай Вышэйшай лігі, рыжскі «Алімп». За «Алімп» згуляў 25 матчаў за сезон і здолеў забіць двойчы. У 2009 вярнуўся назад у «Сконта», але згуляў толькі адзін матч, пасля чаго зноў быў аддадзены ў арэнду «Алімпу». Падчас другой арэнды згуляў 9 матчаў і забіў адзін гол.

У 2010 годзе стаў адным з некалькіх ігракоў «Алімпа», якія апынуліся ў «Сконта» дзякуючы новаму трэнеру клуба Аляксандру Старкову. Дубра здолеў пакінуць добрае ўражанне і зарабіў сабе месца ў стартавым складзе адразу пасля прыходу. З’яўляючыся адным з найлепшых абаронцаў у лізе на працягу сезона, ён правёў 19 матчаў і забіў 5 галоў за «Сконта», чым дапамог сваёй камандзе стаць чэмпіёнамі. У ліпені 2010 года ён быў прызнаны найлепшым іграком месяца, стаў адзіным абаронцам, які здолеў атрымаць гэтую ўзнагароду на працягу сезона. У канцы сезона ён быў уключаны ў склад сімвалічнай зборнай турніру. У лістападзе 2010 года знаходзіўся на праглядзе ў клубе англійскай Прэм’ер-лігі «Блэкпул».

У 2011 годзе Дубра прапусціў значны час з-за сур’ёзнай траўмы і здолеў вярнуцца на поле толькі ў канцы сезона, згуляў толькі 6 матчаў лігі. З 1 студзеня 2012 кантракт са «Сконта» скончыўся, і Каспарс накіраваўся на прагляд у клуб англійскай Прэм’ер-лігі «Вулверхэмптан Уондэрэрс». Пакінуў добрае ўражанне на трэнера «ваўкоў» Міка Макарці, але ў выніку бакі не здолелі дамовіцца аб кантракце.

«Палонія»

У лютым 2012 года Дубра падпісаў кантракт з клубам Першай лігі Польшчы «Палонія» з Бытама тэрмінам на 1,5 гады. Аднак, за «Палонію» згуляў толькі ў 4 матчах лігі, пасля чаго ў ліпені 2012 года кантракт з польскім клубам быў скасаваны.

«Вэнтспілс»

У ліпені 2012 года далучыўся клуба латвійскай Вышэйшай лігі «Вэнтспілс». У маі 2013 года забіў прыгожы гол у браму ліепайскага «Металурга», які прынёс «Вэнтспілсу» перамогу ў фінале Кубка Латвіі. Пазней Дубра двойчы стаў чэмпіёнам Латвіі разам з «Вэнтспілсам» (2013 і 2014), а ў сезоне 2014 быў таксама прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату Латвіі.

БАТЭ

У студзені 2015 года цікавасць да Дубры сталі праяўляць замежныя клубы, асабліва ўкраінскі «Металіст» і беларускі БАТЭ. Аднак, па выніку прагляду ў «Металісце» кантракт падпісаны не быў[3]. У выніку, Дубра адправіўся на перадсезонны збор у Турцыю разам з БАТЭ. 11 лютага 2015 года абаронца падпісаў кантракт з барысаўскім клубам[4].

Аднак, не здолеў прабіцца ў асноўны склад барысаўчан, дзе ў цэнтры абароны замацаваліся Дзяніс Палякоў і Няманя Мілунавіч. Толькі ў другой палове сезону 2015, калі Палякоў стаў выкарыстоўвацца на правым фланзе, стаў асноўным цэнтральным абаронцам БАТЭ.

Сезон 2016 распачаў у якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы барысаўчан, аднак у жніўні атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона, не гуляў таксама і ў першай палове 2017 года. У ліпені 2017, пасля аднаўлення ад траўмы, пакінуў БАТЭ па пагадненні бакоў[5].

РФШ

Неўзабаве пасля зыходу з БАТЭ вярнуўся ў Латвію, стаўшы іграком клуба РФШ[6]. У 2018 годзе разам з камандай стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату краіны.

«Іртыш»

У студзені 2019 года пераехаў у Казахстан, папоўніўшы склад паўладарскага «Іртыша».

«Александрыя»

У жніўні 2019 года перайшоў у «Александрыю», дзе замацаваўся ў аснове і пазней стаў капітанам каманды.

Апошнія гады

У сакавіку 2022 года вярнуўся ў РФШ.

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевыя зборныя Латвіі, а 17 лістапада 2010 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Латвіі ў таварыскім матчы супраць Кітая. Пасля доўгі час не выклікаўся ў зборную, вярнуўся ў галоўную каманду сваёй краіны ў маі 2014.

Дасягненні

Зноскі

  1. Kaspars Dubra // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kaspars Dubra // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Защитник сборной Латвии, которым интересуется БАТЭ, не подошел “Металлисту”
  4. Каспарс Дубра стал игроком БАТЭ
  5. Дубра покинул БАТЭ
  6. Дубра перейдет в РФШ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 снежня
Катэгорыя·Ігракі ФК Палонія Бытам
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімп Рыга
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Александрыя
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі зборнай Латвіі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Латвіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Сконта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рызе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Вэнтспілс
Катэгорыя·Ігракі ФК Іртыш Паўладар
Катэгорыя·Ігракі ФК Рыжская футбольная школа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных