wd wp Пошук:

Карл Ландштэйнер

Карл Ландштэйнер (ням.: Karl Landsteiner; 14 чэрвеня 1868, Вена — 26 чэрвеня 1943, Нью-Ёрк) — аўстрыйскі ўрач, хімік, імунолаг, інфекцыяніст. Першы даследчык у галіне імунагематалогіі і імунахіміі, аўтар прац па малекулярнай і клетачнай фізіялогіі рэакцыі арганізма на размытыя антыгены і спецыфічныя і неспецыфічныя з’явы, якія ўзнікаюць пры гэтым. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1930). Лаўрэат прэміі Альберта Ласкера ў галіне клінічных медыцынскіх даследаванняў (1946) — пасмяротна.

Біяграфія

Скончыў медыцынскі факультэт Венскага ўніверсітэта (1891). Працаваў ва ўніверсітэце паталогіі. Зацікавіўся хіміяй і вывучаў яе на працягу 1891-1896 гадоў, маючы практыкі ў Вюрцбургу, Мюнхене і Цюрыху.

У 1896 годзе вярнуўся ў Вену, уладкаваўся асістэнтам у Венскі інстытут гігіены. У тым жа годзе ён выявіў, што лабараторныя культуры бактэрый могуць быць аглютынаваны шляхам дадання імуннай сыроваткі крыві. У 1908—1911 гадах, працуючы галоўным патолагаанатамам ў Венскай каралеўскай бальніцы Вільгеніны, Ландштэйнер засяродзіў увагу на вывучэнні поліяміеліту.

У 1909 годзе сумесна з С. Поперам даказаў інфекцыйную прыроду поліяміеліту. У 1911 годзе стаў прафесарам Венскага ўніверсітэта. У 1916 годзе ажаніўся з Хелен Власта. У 1917 годзе ў іх нарадзіўся сын Эрнст. Падчас 1-й сусветнай вайны эміграваў у Галандыю.

У 1922 годзе атрымаў запрашэнне ўзначаліць лабараторыю ў цэнтры медыцынскіх даследаванняў Ракфелераўскага інстытута (Нью-Ёрк).

У маі 2005 года, у ходзе 58-й сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя, у Жэневе была прынята пастанова 14 чэрвеня (дзень нараджэння Карла Ландштэйнера) штогод праводзіць Сусветны дзень донара крыві (Рэзалюцыя WHA58.13).

Зноскі

  1. 1 2 Karl Landsteiner // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Karl Landsteiner // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118726226 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Ландштейнер Карл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Ландштейнер Карл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. (unspecified title) Праверана 28 снежня 2019.
  7. Karl Landsteiner // Wien Geschichte WikiWien: 2014. Праверана 28 снежня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Медыкі Аўстрыі
Катэгорыя·Выкладчыкі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 чэрвеня
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1868 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Імігравалі ў ЗША з Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі 26 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжняй Аўстрыі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне