wd wp Пошук:

Канстанцін Ласкарыс

Канстанцін Ласкарыс (грэч.: Κωνσταντίνος Λάσκαρης, 14341501) — візантыйскі навуковец і граматык, адзін з ініцыятараў адраджэння выкладання грэчаскай мовы ў Італіі.

Нарадзіўся ў Канстанцінопалі ў знатным віфінскім родзе Ласкарысаў, да якога належалі некалькі імператараў. Пасля падзенні Канстанцінопаля ў 1453 годзе ён знайшоў прытулак на востраве Родас, а затым у Італіі, дзе быў прызначаны на пасаду настаўніка дачкі Франчэска Сфорцы, герцага міланскага. Тут у 1476 годзе была апублікавана яго знакамітая «Грэчаская граматыка» (Grammatica Graeca, sive compendium octo orationis partium); гэта была першая друкаваная грэчаская кніга.

Пасля ад’езду з Мілана ў 1465 годзе Ласкарыс выкладаў у Неапалі, куды ён быў запрошаны Фердынандам I для чытання курсу лекцый пра Грэцыю. У наступным годзе ён абгрунтаваўся ў Месіне на в. Сіцылія па запрашэнні мясцовых жыхароў. Па рэкамендацыі кардынала Вісарыёна Нікейскага ён быў прызначаны вучыць грэчаскай мове манахаў-базыльян і працягваў выкладаць на Сіцыліі да самай смерці. Сярод яго шматлікіх вучняў былі П’етра Бемба, Франчэска Джыянелі, Нікола Вала. Ласкарыс завяшчаў сваю бібліятэку каштоўных рукапісаў у Сенат Месіны; пасля гэта калекцыя была перавезена ў Іспанію і ў наш час знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Іспаніі ў Мадрыдзе.

Граматыка, якая часта перавыдавалася, з’яўляецца выключна значнай працай Ласкарыса. Яго імя было пазней вядома чытачам рамана Абеля-Франсуа Вільмена «Ласкарыс, або грэкі XV стагоддзі» (1825).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119546035 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці візантыйскай філалогіі
Катэгорыя·Памерлі 15 жніўня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці Сіцыліі
Катэгорыя·Постаці візантыйскага мовазнаўства
Катэгорыя·Памерлі ў Месіне
Катэгорыя·Памерлі ў 1501 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1434 годзе