wd wp Пошук:

Канзас

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Канзас (значэнні). Канзас (англ.: Kansas) — штат у цэнтральнай частцы ЗША, адзін з штатаў Сярэдняга захаду. Насельніцтва — 2.688.000 чалавек (2000). Сталіца — горад Топіка. Найбуйнейшы горад — Уічыта. Штат таксама называюць «кошык хлеба нацыі»: ён лідзіруе сярод штатаў па вырошчванню пшаніцы. Кветка штата — сланечнік, дрэва штата — таполя. Дэвіз — «Праз цёрн да зорак».

Назва паходзіць ад індзейцаў канза, азначае «людзі паўднёвага ветру».

Вядомыя асобы

Судовая ўлада і злачыннасць

Урад штата Канзас складаецца з трох галiнаў: заканадаўчая ўлада, якая выдае законы; выканаўчая ўлада, якая забяспечвае выкананне законаў; i судовая ўлада, якая тлумачыць i ўжывае законы. Усе дзяржаўныя суды ў Канзасе аб’яднаны ў судовую ўладу і ажыццяўляюць розныя судовыя паўнамоцтвы. Яны ўключаюць: Вярхоўны суд, Апеляцыйны суд, акруговыя суды i мунiцыпальныя суды[4].

Бюро расследаванняў Канзаса (KBI) заяўляе, што агульная колькасць зарэгiстраваных злачынстваў у 2019 годзе на 5,5 % нiжэй за сярэднi за апошнiх 10 гадоў. Таксама агульны iндэкс злачынстваў знiзiўся на 5,5 % з 2018 па 2019 год[5].

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. BNE authority file Праверана 6 лютага 2022.
  3. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
  4. https://kansas.courtrecords.org/criminal-court-records/ Архівавана 24 лістапада 2020.
  5. http://www.kansas.gov/kbi/stats/docs/pdf/CrimeIndex2019.pdf
Тэмы гэтай старонкі (4):
Штаты ЗША
Канзас
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных