wd wp Пошук:

Каленчаты вал

Каленвал (чырвоны), поршні (шэрыя) у цыліндрах (сінія) і махавік (чорны)

Каленчаты вал — дэталь, ці вузел дэталяў, складанай формы, якая мае шыйкі для замацавання шатуноў, ад якіх атрымлівае сілавыя штуршкі і ператварае іх у круцельны момант. Састаўная частка крывашыпна-шатуннага механізму (КШМ).

Выкарыстоўваюцца ў рухавіках унутранага згарання, кампрэсарах, насосах і інш.

Вырабляюць каленчатыя валы з вуглеродных, хромамарганцэвых і іншых сталей, а таксама з спецыяльных моцных сплаваў. Найбольшае выкарыстане атрымалі сталі марак 45, 45Х, 45Г2, 50Г, а для дызельных рухавікоў - 40ХНМА, 18ХНВА і інш.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Дэталі машын і механізмаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Вельмі кароткія артыкулы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы да дапрацоўкі па тэхніцы