wd wp Пошук:

Зябкаўскі сельсавет

Зя́бкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Зябкі.

Гісторыя

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Пліскага раёна Вілейскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Асінаўскага і Міцькаўскага сельсаветаў[1]. 24 красавіка 1959 года ў склад Псуеўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Асінаўка, Гарані, Гразі, Дзіўнікі, Завулак Літоўскі, Завулак Рускі, Скрабатуны, Сшо, Церасполле, Хралы і Янова)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 3 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з Псуеўскага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (вёскі Баравое, Барыскавічы, Гарохаўе, Дворыца, Крывічы, Прошкава, Прудаўё, Юркава і хутары Азёркі, Вусце, Выгары, Дварэц, Купелі, Малы Бор, Падавуты, Старына, Старыца, Хвашчова, Цагельня і Шабаны), наўзамен у склад Псуеўскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (вёскі Бабуліна, Васькавічы, Запалле, Ляпейкі, Чашкі і хутары Баяры, Бондары, Гаравыя, Гваздова, Каменкі, Карчомнае, Лаза, Паўлаўшчына, Целяшы)[3]. 19 мая 1972 года ў склад Празароцкага сельсавета перададзены 26 населеных пунктаў (вёскі Ананічы, Багушэвічы, Барсукі, Замхава, Ласі, Лісіцы-I, Сахнавічы, Шчаўкуны і хутары Бабічы, Зароўе, Іосіфаўшчына, Курачына, Кучыншчына, Лапезы, Ластавікі, Лісіцы-II, Мазурава-I, Мазурава-II, Міцькі, Павіншчына, Пруднікава, Рамашкі-I, Рамашкі-II, Рослева, Станулева, Угрова)[4].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 981 чалавек[5], з іх 88,6 % — беларусы, 8,0 % — палякі, 2,3 % — рускія[6].

У 2021 годзе ў сельсавеце пражывала 688 чал.[7]

Інфраструктура

Да 2016 года працавала некалькі ўстаноў адукацыі.

Станам на 2021 год на тэрыторыі сельсавета працавалі: сельскагаспадарчы філіял «Прошкава», кар’ер «Баравое» ВРУП «Наваполацкжалезабетон», Прошкаўскае лясніцтва Глыбоцкага вопытнага лясгаса, дзіцячы лагер «Ізумрудны» і дзве чыгуначныя станцыі (Зябкі і Баравое)[7].

Старшыні сельсавета

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 мая 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. 1 2 3 «Земляки»: Зябковский сельский совет / Подгот. А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. — 2021. — № 24 (10096). — 27 сакавіка. — С. 4—5.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пліскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Зябкаўскі сельсавет