.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Зла́тан Ібрагі́мавіч (басн.: Zlatan Ibrahimović; нар. 3 кастрычніка 1981, Мальмё, Швецыя) — шведскі футбаліст баснійскага паходжання, нападнік італьянскага клуба «Мілан» і нацыянальнай зборнай Швецыі, у якой з’яўляецца капітанам каманды. Адзін з самых высокааплатных футбольных ігракоў свету[6]. Ібрагімавіч з’яўляецца адным з дзесяці ігракоў, якія зрабілі больш за 100 выступаў за зборную Швецыі, а таксама з’яўляецца найлепшым бамбардзірам зборнай за ўсе часы ў міжнародных матчах. Неаднаразова прадстаўляў Швецыю на чэмпіянатах свету і Еўропы.
Златана часцяком параўноўваюць з нідэрландскім іграком Марка ван Бастэнам. Шведскі футбаліст з’яўляецца адным з найлепшых нападнікаў свету і лічыцца адным з самых выбітных футбалістаў свайго пакалення[7][8]. Ягоны ўражлівы гол цераз сябе ў матчы за зборную Швецыі супраць зборнай Англіі атрымаў у 2013 годзе прэмію Пушкаша як найлепшы гол года[9]. У снежні 2014 года шведская газета Dagens Nyheter назвала Ібрагімавіча другім найлепшым шведскім спартсменам усіх часоў пасля Б’ёрна Борга[10].
Гэты раздзел артыкула яшчэ не напісаны. Паводле задумы аднаго з удзельнікаў Вікіпедыі, на гэтым месцы павінен размяшчацца спецыяльны раздзел. Вы можаце дапамагчы праекту, напісаўшы гэты раздзел. |
Распачаў кар’еру ў родным горадзе Мальмё. Працягнуў кар’еру ў нідэрландскім клубе «Аякс». У 2004 годзе трапіў у італьянскі «Ювентус», дзе гуляў два гады, потым перайшоў у італьянскі «Інтэрнацыянале».
«Аякс»:
«Інтэрнацыянале»:
«Барселона»:
«Мілан»:
«Пары Сен-Жэрмен»:
«Манчэстэр Юнайтэд»: