wd wp Пошук:

Захар Якаўлевіч Карнееў

Захар Якаўлевіч Карнееў (руск.: Захáрий Я́ковлевич Корнéев; 17481828) — першы губернатар Мінскай губерні (1796—1806), пазней — папячыцель Харкаўскага ўніверсітэта і Харкаўскай навучальнай акругі, пісьменнік. Сенатар, сапраўдны стацкі саветнік, тайны саветнік.

Біяграфія

Захарый Якаўлевіч Карнееў — быў на ваеннай службе з 1775 года. Вядомы ў свой час масон. У 1775 годзе ён быў адпраўлены да някрасаўскіх казакоў, для вяртання іх у рускае падданства.

У 1782 годзе быў прызначаны дырэктарам эканоміі (гэта значыць членам казённай палаты) у Курскае намесніцтва. У 1785 годзе прызначаны Арлоўскім віцэ-губернатарам.

У студзені 1793 года Мінск (у складзе цэнтральнай часткі Беларусі) быў далучаны да Расійскай імперыі ў выніку Другога падзелу Рэчы Паспалітай, і 3 красавіка таго ж года стаў цэнтрам новай Мінскай губерні. У 1796 годзе Карнееў стаў першым губернатарам гэтай губерні.

У 1805 годзе, дзякуючы апецы губернатара Карнеева, быў заснаваны губернатарскі сад (названы пасля гарадскім; цяпер — парк імя Максіма Горкага). У той жа час быў закладзены і сквер, які атрымаў у 1870 годзе названы Аляксандраўскім. Пры ім пачалася перапланіроўка Мінска. Галоўная магістральная вуліца Мінска, пракладзеная яшчэ ў сярэдзіне XVI стагоддзя, як участак Маскоўска-Венскага паштовага тракта, пры Карнееве была перапланавана і названа ў яго гонар Захар’еўскай (цяпер — праспект Незалежнасці).

21 снежня 1802 года прысвоен дваранскі герб.

У 1808 годзе З. Я. Карнееў быў прызначаны сенатарам, а ў 1810 годзе — членам Дзяржаўнага савета.

У 1810 годзе стаў хросным бацькам сына В. Я. Джункоўскага — Аляксандра[1].

У 1815 годзе, па прапанове князя А. М. Галіцына Карнееў стаў адным з віцэ-прэзідэнтаў расійскага біблейскага таварыства. У 1817 годзе Галіцын прызначыў яго апекуном Харкаўскай навучальнай акругі.

Працы

Крыніца — Электронныя каталогі РНБ

Перапіска з Карнеевым князя А. М. Галіцына і А. Ф. Лабзіна надрукавана ў «Русском Архиве» (1892, № 12 і 1833, № 5).

Галерэя

Зноскі

  1. Джунковский Александр Васильевич 1810—1887. Генеалогическая база знаний: персоны, фамилии, хроника. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2013. Праверана 15 студзеня 2013.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мінскія губернатары
Катэгорыя·Апекуны навучальных акруг
Катэгорыя·Тайныя саветнікі
Катэгорыя·Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі
Катэгорыя·Палкоўнікі (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Масоны Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1828 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Сенатары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1748 годзе