wd wp Пошук:

Жаўрук палявы

Палявы жаваранак, жаўрук палявы (Alauda arvensis) — пеўчая птушка сямейства жаваранкавых.

Апісанне

Даўжыня цела 17-19 см, размах крылаў 30-36 см. Падоўжаны хвост з белымi крайнiмi рулявымi, на галаве невялiкi чуб. Жыве ў адкрытых месцапражываннях. Спявае ў паветры, вельмі рэдка (прыцемкам) на зямлi, доўгая песня складзеная з трэляў i свiстаў.

Пашырэнне

Арэал: Еўропа (акрамя Ісландыі, Скандынаўскіх гор і крайняй поўначы), Цэнтральная і Усходняя Азія (на поўдні да Ірана і паўночнай часткі Кітая), Малая Азія, Паўночна-Заходняя Афрыка. На Беларусі адзін з найбольш шматлікіх на гнездаванні, пералётны і транзітна мігрыруючы від. Інтрадуцыраваны ў Канадзе (востраў Ванкувер), Новай Зеландыі, Тасманіі, Аўстраліі і на Гаваях.

Насяляе адкрытыя травяністыя тэрыторыі, стэпы, лесастэпы, тундру, сельгаспасевы, пашы і сухія лугі; аддае перавагу пагоркам (таксама з маладымі лесапасадкамі), выбірае перасушаныя тэрыторыі; сустракаецца таксама на горных лугах. У Арменіі даходзіць да 2700 м над у.м., у Карпатах (Букавіна) — да 2000 м.

Паўночныя і ўсходнія папуляцыі пералётныя, паўднёвыя — аселыя або качуюць. Месцы зімовак часткова ў межах гнездавога арэала, Паўднёвая, Заходняя і Цэнтральная Еўропа, Паўднёвая Афрыка і Паўднёвая Азія.

Асаблівасці біялогіі

Яйкі

Гняздо ладзіць на зямлі сярод не вельмі высокай і шчыльнай расліннасці, звычайна добра схаванае. Знешняя частка з крыху падвялых кавалкаў лістоў і сцёблаў травы, якія пераплецены карэньчыкамі, высцілка — з сухой травы з прымессю валосся.

Яйкі (3-5, часам да 7) крыху падоўжаныя з вострым вузейшым канцом. Белавата-зеленаватыя, белавата-шэрыя або карычнева-белыя з дробнымі і вельмі густымі шэра-карычневымі цi аліўкава-карычневымі плямкамі.

Падвіды

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Жаваранкавыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта