wd wp Пошук:

Дэлемон

Дэлемон або Дэльсберг (фр.: Delémont, ням.: Delsberg) — горад у швейцарскім кантоне Юра, з’яўляецца яго сталіцай, на рацэ Сорн, у шырокай урадлівай катлавіне Бернскай Юры. 11198 жыхароў (2007), пераважна каталікі; чыгуначная станцыя. Універсітэт прыкладных навук і мастацтваў Заходняй Швейцарыі.

Горад паўстаў прыкладна каля 1200 г. Амаль увесь час з’яўляўся летняй рэзідэнцыяй базельскага біскупа. У 1815 г. горад увайшоў у Швейцарскую канфедэрацыю.

Дэлемон праславіўся, як выдатны вытворца швейцарскіх гадзіннікаў.

Спасылкі

  1. Arealstatistik Standard - Gemeinden nach 4 HauptbereichenFederal Statistical Office. Праверана 13 студзеня 2019.
  2. https://www.pxweb.bfs.admin.ch/pxweb/fr/px-x-0102020000_201/-/px-x-0102020000_201.px Праверана 2 чэрвеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Швейцарыі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Камуны кантона Юра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных