wd wp Пошук:

Другая кніга Царстваў

Друга́я кні́га Ца́рстваў (іўр.: סֵפֶר שְׁמוּאֵל Сефер Шмуэль Бэт; лац.: Liber II Samuelis; стар.-грэч.: Β’ Βασιλειών) — кніга Старога Запавету, трэцяя ў раздзеле г. зв. ранніх прарокаў. У іўдзейскай Бібліі (Танаху) з’яўляецца часткай кнігі Самуіла, аднак у Септуагінце і праваслаўным каноне з практычных прычын кніга Самуіла была падзелена на дзве часткі, якія атрымалі назву I і II (агулам IV) кніг Царстваў. У каталіцкім і пратэстанцкім канонах называецца «Другой кнігай Самуіла».

Другая частка кнігі Самуіла выкладае гісторыю Ізраіля ад смерці прарока да канца царавання Давіда. Нягледзячы на тое, што Самуіл не згадваецца, аднак кніга атрымала такую назву, паколькі неаддзельна звязана з першай часткай. Аднак, у адрозненне ад першай часткі, другая кніга Самуіла больш крытычная да палітычных падзей і менш інфарматыўная наконт пытання веры. Складаецца з 24 раздзелаў.

Пераклады

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Кнігі Старога Запавету
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кніга Самуіла
Катэгорыя·Кніга Царстваў
Катэгорыя·Танах:Прарокі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта