wd wp Пошук:

Джэферсан Дэвіс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дэвіс.

Джэ́ферсан Фі́ніс Дэ́віс (англ.: Jefferson Finis Davis, 3 чэрвеня 1808 — 6 снежня 1889) — амерыканскі ваенны, дзяржаўны і палітычны дзеяч, першы і адзіны прэзідэнт Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША.

Нарадзіўся ў штаце Кентукі ў сям’і фермера і вырас на баваўняных плантацыях брата ў Місісіпі і Луізіяне. Скончыў Ваенную акадэмію ЗША ў Вест-Пойнце; шэсць гадоў служыў у званні лейтэнанта ў войску, пазней вярнуўся туды добраахвотнікам для ўдзелу ў Амерыкана-мексіканскай вайне, дзе камандаваў палком. Быў ваенным міністрам пры прэзідэнце Пірсе, а таксама сенатарам ад штата Місісіпі.

Дэвіс, уладальнік буйной баваўнянай плантацыі і значнай колькасці рабоў, быў добра вядомы як прыхільнік рабаўладання. Ён выступаў супраць сепаратызму, аднак падтрымліваў ідэю суверэннасці штатаў. 18 лютага 1861 года Дэвіс уступіў на пасаду прэзідэнта Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі і займаў яе на працягу Грамадзянскай вайны ў ЗША аж да свайго арышту 10 траўня 1865 года. Быў абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе, аднак так і не паўстаў перад судом і праз два гады быў вызвалены.

Зноскі

  1. http://jeffersondavis.rice.edu/Genealogy.aspx
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Jefferson Davis // American National Biography — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Library of the World’s Best Literature / пад рэд. C. D. Warner — 1897.
  5. Дэвис Джефферсон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. http://www.bbc.co.uk/blogs/wales/posts/welsh_presidents_of_the_usa
  7. http://hd.housedivided.dickinson.edu/node/31907
  8. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  9. Postwar Life and CareerУніверсітэт Райса. Праверана 22 верасня 2018.
  10. https://finding-aids.lib.unc.edu/00206/
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вірджыніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1808 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1889 годзе
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі 6 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кентукі
Катэгорыя·Памерлі ў Луізіяне
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных