wd wp Пошук:

Джуліус Аксельрад

Джуліус Аксельрад (англ.: Julius Axelrod; 30 мая 1912, Нью-Ёрк — 29 снежня 2004, Роквіл, Мэрыленд) — амерыканскі біяхімік і фармаколаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1970, сумесна з Бернардам Кацам і Ульфам фон Эйлерам) «за адкрыцці, якія тычацца гумаральных пасярэднікаў у нервовых канчатках, механізмаў іх захавання, выдзялення і інактывацыі».

Біяграфія

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку, у сям’і яўрэйскіх імігрантаў з Польшчы. Скончыў Сіці-каледж у Нью-Ёрку. У 1933 годзе атрымаў званне бакалаўра. Працаваў мікрабіёлагам і хімікам на кафедрах Нью-Ёркскага ўніверсітэта. У 1941 годзе атрымаў ступень магістра. З 1946 года працуе ў навукова-даследчым аддзеле Нью-Ёркскага ўніверсітэта пры шпіталі імя Голдвотара, дзе праводзіў біяхімічныя даследаванні. Праз тры гады працягнуў працу ў Нацыянальным кардыялагічным інстытуце ў штаце Мэрыленд. У 1955 годзе атрымаў доктарскую ступень і ўзначаліў аддзел фармакалогіі адной з лабараторый Нацыянальнага інстытута псіхічнага здароўя (НІПЗ).

Да гэтага часу ўжо былі адкрыты рэчывы, якія граюць ролю медыятараў — адрэналін, норадрэналін, дафамін, ацэтылхалін, сератанін. Але ўласцівасці гэтых рэчываў яшчэ не былі вывучаныя. Вельмі мала было вядома аб метабалізме адрэналіну і норадрэналіну. Аксельрад займаўся вывучэннем нейрамедыятараў пасля паступлення ў НІПЗ. Яму ўдалося вылучыць два найважнейшыя ферменты, якія адказваюць за распад вышэйзгаданых медыятараў. Насуперак ужо складзеным уяўленням, Аксельрад паказаў, што канчатковым этапам перадачы нервовага імпульсу з дапамогай катэхаламінаў служыць іх адваротнае ўсмоктванне ў прэсінаптычнае валакно.

Ім і яго супрацоўнікамі было даказана квантавае вылучэнне норадрэналіну з накапляльных бурбалак. Працы Аксельрада ўдакладнілі механізм дзеяння псіхатропных рэчываў, якія выкарыстоўваюцца для лячэння шызафрэніі, маніякальнага і дэпрэсіўных станаў. Ён выявіў, што такія рэчывы як какаін і рэзерпін удзельнічаюць у абмене катэхаламінаў, змяняючы, у прыватнасці, склад медыятара ў бурбалках і хуткасць яго вылучэння. У канцы 1960-х гадоў Аксельрад вывучае ўплыў медыятараў на выпрацоўку гармонаў. Яго працы рушылі наперад даследаванні прычын псіхічных расстройстваў.

Джуліус Аксельрад быў у ліку тых, хто падпісаў «Папярэджанне навукоўцаў чалавецтву» (1992).

Узнагароды

Аксельрад быў членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1971), Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1971)[12], а таксама замежным членам Лонданскага каралеўскага таварыства (1979)[13].

Зноскі

  1. http://www.nature.com/npp/journal/v30/n9/full/1300799a.html?foxtrotcallback=true
  2. Julius Axelrod // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Аксельрод Джулиус // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://jurist.org/paperchase/2014/06/new-york-top-court-upholds-ruling-blocking-sugary-drink-ban.php
  5. http://lifeinlegacy.com/Display.aspx?weekof=2005-01-01
  6. http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1002/mhw.20301503/pdf
  7. 1 2 http://www.encyclopedia.com/topic/Julius_Axelrod.aspx
  8. http://www.ncbi.nlm.nih.gov/pmc/articles/PMC289646/
  9. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  10. 1 2 NNDB — 2002.
  11. ASPET | Torald Sollmann Award in Pharmacology
  12. Julius Axelrod (англ.)
  13. Axelrod; Julius (1912—2004) Архівавана 19 кастрычніка 2021. (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Біяхімікі ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 29 снежня
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Акадэміі навук ГДР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Мэрылендзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Выпускнікі Гарадскога каледжа Нью-Ёрка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фармаколагі ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нейрабіёлагі ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку