wd wp Пошук:

Джуліа Ната

Джуліа Ната (італ.: Giulio Natta; 26 лютага 1903, Імперыя, Італія — 2 мая 1979, Бергама, Італія) — італьянскі хімік-арганік.

Замежны член Французскай акадэміі навук (1964)[8], Акадэміі навук СССР (1966)[9]. Узнагароджаны Вялікім залатым медалём імя М. В. Ламаносава Акадэміі навук СССР (1969). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1963 года «за адкрыцці ў галіне хіміі і тэхналогіі высокамалекулярных палімераў» разам з Карлам Цыглерам.

Біяграфія

У 1924 годзе скончыў Міланскі тэхнічны ўніверсітэт; з 1925 года працаваў там жа асістэнтам. З 1927 года — прафесар агульнай хіміі. У 1933—1935 гадах — дырэктар Інстытута агульнай хіміі пры Універсітэце Павіі. У 1935—1937 гадах — дэкан фізіка-хімічнага факультэта Рымскага ўніверсітэта. З 1938 года — дырэктар інстытута прамысловай хіміі пры Міланскім тэхнічным універсітэце.

Асноўныя працы

Першыя навуковыя працы Наты былі прысвечаны вывучэнню структур цвёрдых целаў, у тым ліку структур каталізатараў і некаторых арганічных палімераў. У 1938 годзе пачаў даследаванні, звязаныя з вытворчасцю сінтэтычнага каўчука і ўпершыню ажыццявіў падзел бутадыена і бутэна-1. У 1954 годзе адкрыў метад стэрэаспецыфічнай полімерызацыі з дапамогай каталізатараў Цыглера. У 1957 годзе дзякуючы даследаванням Наты на прамысловай ўстаноўцы атрыманы ізатактычны поліпрапілен (які выкарыстоўваецца ў вытворчасці тканіны «балоння»). Вынікам іншых яго работ з’явілася стварэнне новых тыпаў эластамераў. Унёсак Наты і яго школы ў хімію палімераў складаецца ў адкрыцці новага класа палімераў з упарадкаванай структурай — стэрэарэгулярных палімераў.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Giulio Natta // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Giulio Natta // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Натта Джулио // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 3 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
  5. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  6. 1 2 (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  7. (unspecified title) Праверана 5 ліпеня 2019.
  8. Les membres du passé dont le nom commence par N(фр.)
  9. Профіль Джуліа Ната на афіцыйным сайце РАН

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Вялікім залатым медалём імя М. В. Ламаносава
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 2 мая
Катэгорыя·Замежныя члены АН СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лютага
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Павійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Італіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Імперыя