wd wp Пошук:

Джон Франклін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Франклін.

Джон ФРАНКЛІН (англ.: John Franklin; 16 красавіка 1786, Спілсбі, Лінкольншыр, Вялікабрытанія — 11 чэрвеня 1847, востраў Кінг-Уільям) — англійскі мараплавец, даследчык Арктыкі, контр-адмірал.

У 1818 удзельнічаў у экспедыцыі Д. Б’юкена, мэтай якой было прайсці з Атлантычнага акіяна праз Паўночны полюс у Ціхі акіян. У 1819—22 і 1825—27 кіраваў экспедыцыямі, якія даследавалі паўночнае ўзбярэжжа і ўнутраныя раёны Паўночнай Амерыкі. У 1845 узначаліў палярную экспедыцыю на суднах «Тэрор» і «Эрэбус» для пошуку Паўночна-Заходняга праходу. Удзельнікі экспедыцыі загінулі. На іх пошукі арганізавана каля 50 экспедыцый, якія зрабілі вялікі ўклад у даследаванні Канадскага Арктычнага архіпелага.

Імем Дж. Франкліна названы мыс, горы, заліў і праліў у Паўночнай Амерыцы.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118692844 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. 1 2 Kindred Britain
  3. 1 2 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў 1847 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лінкальншыры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Збавіцеля
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1786 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Памерлі 11 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі ў Канадзе