wd wp Пошук:

Даніэл Карлтан Гайдузек

Даніэл Карлтан Гайду́зек (англ.: Daniel Carleton Gajdusek, 9 верасня 1923, Іонкерс, ЗША12 снежня 2008, Тромсё, Нарвегія) — амерыканскі педыятр, вірусолаг і эпідэміёлаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1976 годзе разам з Б.Бламбергам «за адкрыцці, якія датычацца новых механізмаў паходжання і распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў».

Біяграфія

Скончыў Рочэстэрскі ўніверсітэт (1943). З 1949 года ў Гарвардскім універсітэце, у 1954 годзе — у Пастэраўскім інстытуце ў Тэгеране, у 19551957 гадах у Інстытуце медыцынскіх даследаванняў у Мельбурне, з 1958 года ў Нейралагічным цэнтры Нацыянальнага інстытута здароўя (ЗША).

У 1950-х гадах Гайдузек раскрыў інфекцыйную прыроду нейралагічнага захворвання куру, распаўсюджаную ў той час сярод жыхароў Новай Гвінеі племені фарэ. Жывучы доўгі час сярод абарыгенаў племені і вывучаючы гэтую хваробу, ён звязаў з’яўленне захворвання з традыцыяй канібалізму — з’ядання мозгу памерлых. Ён лічыў, што куру выклікаецца «латэнтным вірусам». Аднак, пазней высветлілася, што інфекцыйны агент куру — прыён, г.зн. нармальны бялок арганізма, які прыняў патагенныя ўласцівасці з-за змены канфармацыі.

Аўтар навуковых прац па вірусалогіі, эпідэміялогіі, педыятрыі, генетыцы і эвалюцыі чалавека ў ізаляваных папуляцыях. Стваральнік вучэння пра павольныя вірусныя інфекцыі чалавека (хваробы з працяглым інкубацыйным перыядам і пашкоджаннем ЦНС).

Член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Нацыянальнай АН ЗША, Амерыканскай акадэміі неўралогіі.

Зноскі

  1. 1 2 Гайдузек Даниел Карлтон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  2. D. Carleton Gajdusek // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. D. Carleton Gajdusek dies at 85; Nobel Prize winner identified exotic disease, was unrepentant pedophile // Los Angeles TimesLA: 2008. — ISSN 0458-3035; 2165-1736
  4. D. Carleton Gajdusek, Who Won Nobel for Work on Brain Disease, Is Dead at 85 // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2008. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 20 студзеня 2021.
  5. Daniel Carleton Gajdusek // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139766863 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  7. http://www.contracostatimes.com/california/ci_11248858
  8. https://twas.org/directory/gajdusek-daniel-carleton

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 12 снежня
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Рочэстэрскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 верасня
Катэгорыя·Вірусолагі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Члены Аўстралійскай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі ў Нарвегіі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных