wd wp Пошук:

Данілу Луіс да Сілва

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дані́лу Лу́іс да Сі́лва[4] (парт.: Danilo Luiz da Silva; нар. 15 ліпеня 1991, Бікас, Бразілія), больш вядомы як проста Данілу або Данілабразілійскі футбаліст, правы абаронца італьянскага клуба «Ювентус» і нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Клубная кар’ера

Займацца футболам пачаў у клубе «Амерыка Мінейру» з горада Белу-Арызонты. Да гэтага клуба ён прыяднаўся ва ўзросце 12 гадоў. У маі 2010 года Данілу перайшоў у склад клуба «Сантус», разам з якім у наступным годзе стаў пераможцам Лігі Паўліста і Кубка Лібертадорэс. Напачатку студзеня 2012 года, пасля клубнага чэмпіянату свету 2011 года Данілу падпісаў кантракт з партугальскім грандам «Порту». Паводле дагавора кантракт дзейнічае да чэрвеня 2016 года, а за іграка партугальцы заплацілі 13 млн еўра. Спачатку Данілу быў заменшчыкам абаронцы Крысціяна Сепунару, аднак у хуткім часе выцесніў таго са складу.

У 1/16 фінала Лігі чэмпіёнаў 2014/2015 Данілу забіў гол з пенальці ў першым матчы супраць «Базеля», такім чынам забяспечыўшы клубу нічыю. У матчы ў адказ 10 сакавіка 2015 года ўжо ў першым тайме Данілу атрымаў пашкоджанне, сутыкнуўшыся са сваім партнёрам Фабіяну, і быў адвезены ў шпіталь.

31 сакавіка 2015 года мадрыдскі «Рэал» абвясціў аб набыцці Данілу, які далучыўся да новага клуба 30 чэрвеня[5]. Сума трансферу склала 31,5 млн еўра. 9 ліпеня 2015 года на стадыёне «Сант’яга Бернабеу» прайшла прэзентацыя новага іграка «Рэала», які атрымаў 23-і нумар[6]. У складзе «Рэала» не меў трывалага месца ў аснове, звычайна выкарыстоўваўся для ратацыі, падмяняючы Дані Карвахаля на пазіцыі правага абаронцы.

У ліпені 2017 года было абвешчана аб пераходзе Данілу ў «Манчэстэр Сіці» за 30 млн еўра[7].

У жніўні 2019 года за 37 млн еўра перайшоў з «Манчэстэр Сіці» ў «Ювентус», пры гэтым у адваротным кірунку направіўся Жуан Канселу[8].

Міжнародная кар’ера

Яшчэ выступаючы за «Сантус», Данілу дэбютаваў у складзе зборнай Бразіліі 14 верасня 2011 года ва ўзросце ўсяго толькі 20 гадоў у матчы супраць зборнай Аргенціны (0:0).

Дасягненні

«Сантус»:

«Порту»:

«Рэал»:

«Манчэстэр Сіці»:

«Ювентус»

Зноскі

  1. Danilo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. DANILO LUIZ da silva // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Danilo Luiz da Silva // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  5. «Реал» объявил о трансфере защитника «Порту» Данило by.tribuna.com
  6. «Реал» представил Данило by.tribuna.com
  7. «Ман Сити» объявил о трансфере Данило by.tribuna.com
  8. «Юве» продал Канселу в «Ман Сити» за 65 млн евро и купил Данило за 37 млн by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінас-Жэрайсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
Катэгорыя·Ігракі ФК Сантус
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Амерыка Мінейру
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ювентус
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Порту
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 ліпеня