wd wp Пошук:

Гуйчжоу

Гуйчжоу — правінцыя на паўднёвым захадзе Кітая. Плошча 174 тыс. км². Насельніцтва 34 746 468 чал. (2010), пераважаюць кітайцы, нацыянальныя меншасці складаюць каля 1/4 насельніцтва (мяо, буі, тунцзя, чжуаны, і, шуй, хуэй, яо і інш.) і жывуць пераважна ў гарах. Адміністрацыйны цэнтр - г. Гуйян.

Прырода

Гуйчжоу размешчана на Юньнань-Гуйчжоўскім нагор’і, складзеным вапнякамі і сланцамі, глыбока раздзеленым цяснінамі рэк. Нагор’е павышаецца з усхода на захад ад 700 м да 2872 м. Развіты карст. Клімат вільготны, субтрапічны. Гадавая сума ападкаў 800-1300 мм (максімальная да 2000 мм). 45% ападкаў выпадае летам, узімку рэдкія. Сярэдняя тэмпература студзеня ад 4 да 8 ° С, ліпеня - жніўня ад 22 да 26 ° С. Рэжым рэк - мусонны. Глебы - латэрыты, чырвоназёмы і жаўтазёмы. Верхнія часткі схілаў гор пакрытыя лясамі з каштоўных парод, ніжнія асвоены пад земляробства.

Гісторыя

У 2016 годзе каля вёскі Янькун раёна Гуйань у цэнтральнай частцы Гуйчжоу была знойдзена пячора, якая выкарыстоўвалася людзьмі ўжо ў канцы эпохі палеаліту. У 2017 годзе тут выяўлена цела дзіцяці ў пахаванні, узрост якога ацэньваецца на ўзроўні 11 тысяч гадоў. На месцы раскопак было выяўлена мноства каменных прадметаў, якія датуюцца эпохамі палеаліту і неаліту. Знойдзены таксама вырабы з косці і прадметы для палявання[1].

Спасылкі

  1. “Жэньмінь жыбаа” анлайн — zviazda.by
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гуйчжоу
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum