wd wp Пошук:

Герб Чавусаў

Гістарычны герб Чавусаў (злева) і сучасны афіцыйны паводле расійскага герба места (справа)

Герб Чавусаў — геральдычны сімвал Чавусаў, нададзены гораду разам з Магдэбургскім правам каралём польскім і вялікім князем літоўскім Уладзіславам Вазам 12 жніўня 1634: «у блакітным полі на белым кані святы Марцін з мячом у руцэ, на плячах чырвоны плашч»[1]. Гэты герб варта разглядаць у адным шэрагу гарадскіх знакаў, якія адлюстроўваюць ідэі абароны і перамогі хрысціянскіх каштоўнасцей[2].

У часы расійскага панавання імператрыца Кацярына II 16 жніўня 1781 даравала Чавусам новы герб.

У верхняй частцы шчыта частка герба Магілёўскага: у залатым полі палова Расійскага герба. У ніжняй — у чырвоным полі шпага, пакладзеная крыжападобна з мячом, злучаныя лаўровым вянком, у памяць слаўнай перамогі, здабытай над шведамі, у наваколлях гэтага горада пад Лясным
Расійскі герб Чавусаў

Калі ў 2001 паўстала пытанне аб выбары афіцыйнага геральдычнага сімвала, Чавускі райвыканкам на чале з старшынёй А. Мацюліным аддаў перавагу гербу часоў Расійскай імперыі як «больш адпаведнаму менталітэту грамадзян»[2]. 3 студзеня 2005[3] статус афіцыйнага геральдычнага сімвала Чавусаў атрымаў расійскі герб.

Афіцыйнае апісанне:

Герб места Чавусы ўяўляе сабой выяву на чырвоным полі французскага шчыта шпагі і мяча, размешчаных крыжападобна і злучаных лаўровым вянком.

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  2. 1 2 Чаусы(нявызн.). Геральдика.by. Гербы и флаги Беларуси.. Праверана 30 кастрычніка 2010.(недаступная спасылка)
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2005 г. № 1 Архівавана 7 жніўня 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гербы гарадоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Чавусы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі