wd wp Пошук:

Герб Оршы

Герб Оршы — герб горада Орша. Зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 23 мая 2002 г. № 84[1].

Апісанне

У блакітным поліі барочнага шчыта – срэбны крыж, ніжэй якога – залаты паўмесяц рагамі ўверх.

Гісторыя

У 1620 г. Орша атрымала магдэбургскае права і, адпаведна, герб. Кавалерскі крыж на ім сімвалізуе мужнасць, гераізм, адвагу. Паўмесяц – здавён вядомы сімвал Багародзіцы. Знак паўмесяца, скіраваны вострымі рожкамі ўверх, сімвалізуе наданне жыццю магчымасці вольнага распаўсюджвання і бясконцага развіцця, а таксама ахаванне гэтага жыцця ад уплыву згубных сіл. Гэты знак ёсць ні што іншае, як чаша Грааля, у якой захоўваецца эліксір жыцця.

Герб Оршы – адзін са старэйшых у рэспубліцы і належыць да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі. Афіцыйны статус атрымаў 23 мая 2002. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад №84.

Зноскі

  1. Маркевіч, М. На сесіі гарсавета дэпутатаў [зацверджаны праект Палажэння аб гербе і сцягу Оршы] / М. Маркевіч // Аршанская газета. – 2002. – 16 крас. – С. 2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гербы гарадоў Беларусі
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта
Катэгорыя·Орша
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь